Мінфін: Няпраўда, што Беларусь не вярнула Расіі 1,5 млрд. расійскіх рублёў па саюзнай лініі
Міністэрства фінансаў абвяргае інфармацыю аб тым, што нібыта «Беларусь не вярнула Расіі 1,5 млрд. расійскіх рублёў, выдадзеных па саюзнай лініі».
Як растлумачылі ў
Як паведамлялася раней, Падліковая палата Расіі і Камітэт дзяржкантролю Беларусі заклікалі ўрад Саюзнай дзяржавы забяспечыць вяртанне бюджэтных крэдытаў на 1,5 млрд. расійскіх рублёў. Паводле інфармацыі РІА Новости, пра гэта паведаміў журналістам у Маскве 7 лютага кіраўнік Падліковай палаты РФ Сяргей Сцяпашын па выніках сумеснага пасяджэння калегій кантрольных ведамстваў дзвюх краін.
«Існуе праблема нявернутага крэдыту на паўтара мільярда рублёў. І мы паставілі пытанне перад урадам Саюзнай дзяржавы, з тым каб гэтае пытанне было адрэгулявана», — сказаў Сцяпашын. Ён растлумачыў, што крэдыты выдзяляліся на рэалізацыю чатырох буйных праграм Саюзнай дзяржавы. Гэтыя праграмы не былі да канца рэалізаваны, а сродкі дагэтуль не вернуты.
Кіраўнік Падліковай палаты РФ паведаміў, што, згодна з заключэннем кантрольных ведамстваў дзвюх краін, бюджэт Саюзнай дзяржавы ў 2009 годзе быў асвоены не поўнасцю, аднак у 2010 годзе сітуацыя палепшылася — бюджэт быў асвоены на 95%.