БЕЛ Ł РУС

Першыя суды за Плошчу: у чацвер будуць судзіць Васіля Парфянкова

16.02.2011 / 11:27

Пацвердзілася інфармацыя аб тым, што 17 лютага пачынаюцца першыя суды па справе аб масавых беспарадках.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Пацвердзілася інфармацыя аб тым, што 17 лютага (чацвер) пачынаюцца першыя суды па справе аб масавых беспарадках. Дакладна вядома, што, а 10-й гадзіне ў гэты дзень у судзе Фрунзенскага раёна Мінска будуць судзіць Васіля Парфянкова.

Адрас Фрунзенскага суда: Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, (ст.метро Спартыўная).

Што вядома пра Васіля Парфянкова? Падчас выбараў-2010 ён супрацоўнічаў з кампаніяй «Гавары праўду!», быў актывістам штаба Уладзіміра Някляева. Затрыманы 4 студзеня ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА па вул. Валадарскага.

Імя Васіля Парфянкова згадваецца ў «выкрывальных» артыкулах у прэзідэнцкай газеце «Советская Белоруссия» пад загалоўкам «За кулисами одного заговора».

Прынамсі, гаворыцца, што з 2001 па 2005 гады Васіль быў сябрам «Зубра» ды «Маладога фронта», а потым быў на ўкраінскім Майдане. «Саўбелка» з падачы спецслужбаў намякае, што Парфянкоў — ледзь не баявік: «Удзельнічаў у захопе штаба В.Януковіча сумесна з сябрамі УНА УНСО, з якімі падтрымлівае таварыскія адносіны». Для тых, хто не памятае падзеяў 1996 года, наўпрост сцьвярджаецца, што Васіль быццам бы «непасрэдна ўдзельнічаў у пагромах, ажыццяўляў штурм адміністратыўнага будынка — Дома Ураду, разбіваў шкло, дзверы, наносіў удары супрацоўнікам праваахоўных органаў з выкарыстаннем побытавых прадметаў, заклікаў натоўп да актыўных дзеянняў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула