БЕЛ Ł РУС

Беларускія гандбалісты прайгралі датчанам у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы

9.06.2011 / 10:24

Паражэннем з лікам 29:33 (першы тайм — 14:13) завяршыўся для беларускай зборнай адборачны матч мужчынскага чэмпіянату Еўропы-2012 па гандболе супраць каманды Даніі.

Гульня прайшла 8 чэрвеня на «Мінск-Арэне» і вянчала 32-гадзінны гандбольны марафон, які прэтэндуе на рэгістрацыю ў расійскай кнізе рэкордаў «Дзіва» і Кнізе рэкордаў Гінэса.

Гаспадары вялі практычна ўвесь першы тайм і ў пачатку другога, але затым больш вопытныя скандынавы перахапілі ініцыятыву і давялі матч да перамогі.

У другім матчы пятага тура ў адборачнай групе 7 Швейцарыя прайграла дома Расіі — 29:32.

Становішча каманд: Данія — 8 пунктаў (розніца мячоў 173–147), Расія — 8 (167–158), Беларусь — 4 (154–168), Швейцарыя — 0 (143–164).

Беларусь страціла шансы на выхад у фінальную частку турніру.

У заключным матчы кваліфікацыі ЧЕ-2012 Беларусь згуляе на выездзе з Расіяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула