БЕЛ Ł РУС

Мартынаў наведае з афіцыйным візітам Арменію

12.04.2012 / 13:08

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 16–17 красавіка наведае з афіцыйным візітам Арменію. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных 12 красавіка на брыфінгу ў Мінску.

У Ерэване адбудуцца перамовы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў Арменіі. Бакі абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, паведаміў Савіных.

Асаблівая ўвага, падкрэсліў прэс-сакратар, будзе нададзена пытанням умацавання супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, у тым ліку ў межах ААН, АБСЕ і АДКБ.

Бакі таксама абмяркуюць пытанні інтэнсіфікацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Як заявіў Савіных, Беларусь разлічвае на развіццё адносінаў з Арменіяй у галіне навукі і адукацыі, у тым ліку шляхам наладжвання кантактаў паміж МЗС.

Акрамя таго, беларускі бок зацікаўлены ў пастаўках у Арменію дарожнай, грузавой і сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама ў стварэнні на тэрыторыі гэтай краіны зборачных вытворчасцяў аўтатрактарнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.

Падчас візіту Мартынаў абмяркуе з армянскім бокам перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва, паведаміў прэс-сакратар МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула