БЕЛ Ł РУС

Пасол Вялікабрытаніі Розмары Томас вярнулася ў Беларусь

30.04.2012 / 11:00

Як паведамілі ў прэс-службе брытанскага пасольства, Томас прыбыла ў Мінск 29 красавіка і сёння пачала выконваць свае абавязкі.

Нагадаем, еўрапейскія паслы пачалі вяртацца ў Мінск 25 красавіка пасля таго, як два тыдні таму з месцаў зняволення былі вызвалены два палітзняволеныя — экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і яго давераная асоба Зміцер Бандарэнка. У сталіцу ўжо прыбылі кіраўнікі прадстаўніцтва ЕС Майра Мора, паслы Польшчы, Швецыі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Літвы, Чэхіі.

27 красавіка ў Мінск прыбыў часовы павераны ў справах Балгарыі ў Беларусі Івайла Іванаў, які вярнуўся замест пасла Захарыя Радукава. Прычыну аб прызначэнні ў Беларусь часовага паверанага МЗС Балгарыі не тлумачыць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула