БЕЛ Ł РУС

«Разграміў царкву праз варожае стаўленне да хрысціянства»

6.07.2012 / 12:44

У Мазыры затрымалі рэцыдывіста, які апаганіў дзве царквы. Сем гадоў таму ён падпаліў храм.

Праваахоўныя органы затрымалі падазраванага ў апаганьванні двух праваслаўных храмаў у Мазыры, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Затрыманы 22-гадовы мясцовы жыхар, які адбываў пакаранне за аналагічныя злачынствы. У дачыненні да яго распачатыя дзве крымінальныя справы за наўмыснае пашкоджанне маёмасці і за апаганьванне збудаванняў.

У 2007 годзе падазраваны ўжо быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі за падпал праваслаўнага храма ў Мазыры, у траўні 2012 вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.
«На допыце сёння раніцай ён заявіў, што здзейсніў гэтыя дзеянні праз варожае стаўленне да хрысціянства», — адзначыла Марыя Крываногава.

25 чэрвеня ў Мазыры былі апаганеныя 2 праваслаўныя храмы. У царкве Святога Сергія Раданескага зламыснікі зладзілі сапраўдны пагром.

На некаторых іконах яны надрапалі вострым прадметам сатанінскія надпісы, пентаграмы, раскідалі і пагнулі крыжы, парвалі Евангелле.
Мяркуецца, яны праніклі ў храм праз акно, якое разбілі.

Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор Мазыра ад рук вандалаў пацярпеў менш: на сценах храма зламыснік надрапаў цынічныя надпісы, пентаграму і лік 666.

Гэта не першы выпадак, калі ў Мазыры апаганьваюць хрысціянскія храмы. Некалькі гадоў таму чацвёра сатаністаў (у тым ліку адна дзяўчына) былі асуджаныя на 7 і 7,5 гадоў пазбаўлення волі за падпалы храмаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула