Крымінальнай справы па факце скалечвання бакланаў не будзе
Такое рашэнне прыняла пракуратура Чашніцкага раёна.
Такое рашэнне прыняла пракуратура Чашніцкага раёна пасля вывучэння матэрыялаў, атрыманых ад міліцыі.
Аднак «былі заўважаныя прызнакі адміністрацыйнага правапарушэння» — артыкул 15.45 КоАП — жорсткае абыходжанне з жывёламі. У выніку, РАУС перадаў матэрыялы ў Лукомльскі сельсавет для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах жыхара Чашніцкага раёна, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, 16 чэрвеня на адным з азёраў Чашніцкага раёна дзясяткам птушанятаў бакланаў адрэзалі верхнюю частку дзюбы. Птушанят давялося ўсыпіць, паколькі шанцаў выжыць з такой траўмай у іх не было. Міліцыя знайшла зламысніка.
Асоба, якая праходзіць па справе, скалечыла птушак дзеля грошай. Як вядома, бакланы з’ядаюць шмат рыбы, а рыбгасы ўводзяць узнагароджанні за здабычу гэтых птушак: ад 25 да 50 тысяч за адну птушку. Пацвярджэннем здабычы лічыцца здадзеная дзюба або лапкі.