БЕЛ Ł РУС

Усевалад Гарачка

7.02.2003 / 13:00

Nashaniva.com

Вершы

* * *

Н.

Ты — дзень веснавы:

Над голай зямлёю

Цёплае сонца.

I хто яго ведае,

Чаго у iм болей:

Абяцаньня?

Трывогi?

Вядома адно:

Ён — проста так,

Ненавошта.

А жыцьцё чалавечае

Адбываецца побач:

Збываецца ўсё,

Чаму належыць збывацца.

Але гэта збоку,

А тут — дзень веснавы.

Маналёг старога паэта

С.Грахоўскаму

Чорным зрабiлася неба.

I толькi зьнекуль адтуль,

З маладосьцi

Лiецца сьвятло.

I кожны пражыты дзень

Зьлятае да ног

Каляровым лiстком —

Радуе вока.

Восень 2002

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула