Article comments

"Long Live Belarus! Putin Kaput! We are Belarusians and we are here!" Pavel Seviarynets Performed His Own Rap at Tutaka Festival

  • Літвін
    18.07.2026
    У самасьвядомасьці белых русскіх, негледзячы на ўсе падзеі, на магчымасць карыстацца Гуглам каб ведаць праўду, каб ведаць сваю гісторыю, анічога не зьмянілася.
    0 перамен.
    Імперыя будзе жыць да таго часу, пакуль ёсць тыя, хто славіць уласнае рабства ды прыналежнасць да яе.
  • Biełarus' Freedom
    18.07.2026
    Літвін, расейскі литвинизм адрозьніваецца ад беларускага ліцьвінства.
    Бо расейскі ФСБшны праект скіраваны на правакаваньне варожасьці ўнутры беларусаў, на падзел беларусаў на людзей розных гатункаў, і ён скарыстоўваецца летувіскімі шавіністамі (агентура ФСБ ці бясплатныя дурні) для ўзбуджэньня нянавісьці да беларусаў. Нездарма некаторыя сайтаў літвінаў вядуць у Калінінград 😁😁.
    Наш сапраўдны літвінізм, ліцьвінства кажа, што нацыя нарадзілася ў выніку беларускага нацыянальнага адраджэньня, але нашай папярэдняй дзяржаваю было ВКЛ, дзе продкі сучасных беларусаў называлі сябе ліцьвіны (дадам - ды русіны) (аддзяляючы сябе ад жамойтаў і маскалёў). І гэта нашая дзяржава была нашчадкам княстваў Полацкага, Тураўскага, Смаленскага..., плямёнаў (Крывічы і г.д.)...
    Ірану адмовіцца ад Пэрсіі? Італіі ад Рымскай імпэрыі і наступных паасобных дзяржаваў. Немцам ад Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі на тэй падставе што назвы неаднакроць мяняліся?
    То бок нашая слаўная Вялікалітва гэта і ёсьць Беларусь. А вось мэта расейскай агентуры - казаць: там заходнікі, там усходнікі, там дзярэўня, там гарадзкія, там ліцьвіны, там русіны, там крывічы , там тутэйшыя, і распальваць спрэчкі, хто праўдзівы беларус, распальваць спрэчкі (ня проста дыскусіяваць) аб правапісах, альфабэтах, канфэсіях...
  • Lunny
    18.07.2026
    Паша канешне герой і маральны арыентыр, але як быў так і застаўся летуценнікам. Памятаю, як у 2001 на пустой Плошчы заклікаў дачакацца міфічных калёнаў з Баранавіч і Гародні, так і зараз паветраныя замкі і вера ў Божы цуд.
    А цудаў - не будзе. Як паказаў Зяленскі - рэжым разумее толькі ультыматум падмацаваны зброяй.
    А мы, беларусы за 6 год з такім рэсурсам эміграцыі, нажаль, ніякай сілы не стварылі, быў Полк і той знік. Можам толькі фестываліць.
    Улады разумеюць гэта і спакойна ўсе 6 год усіх хто нязгодны выціскаюць за парэбрык у эміграцыю, а, хто не паспеў - у абменны фонд для гандлю закладнікамі. Ідэальны расклад.
    Для рэжыма впшыя пашпарты хутка скончацца і вы за мяжой станеце ніхто, у лепшым выпадку грамадзянамі іншых краінаў.
    І кніжкі, цішоткі - гэта ўсё добра, толькі яны экстрэмістскія і ў Беларусь нажаль - не трапяць.
  • Лёлік
    18.07.2026
    Lunny,
    нібыта ўсё добра напісана, але што за ківанні на эміграцыю, а што з рэсурсам беларусаў у Беларусі? Якіх мульёны. Асабліва тых, хто заставаўся прынцыпова, каб набліжаць перамены ці будаваць беларушчыну ці што там яшчэ рабіць паводле іх саміх.

    Пяць год рабіць імітацыю нейкага падполля, нейкага нябачнага падземнага руху супраціву. А які кпд? Вунь Азаронак прыходзіць і разносіць усё за адзін дзень. На што спадзевы наогул, што ўсё само развеецца?
  • Valadzimir
    18.07.2026
    Ізноў нагадаю, што "беларусаў" да пачатку 20 ст. тут НЕ было, пакуль руку да іх стварэньня не прыклалі "белорусскіе" нацыянал-масоны. Я.Карскі (1903г.): «Въ настоящее время простой народъ въ Бѣлоруссіи не знаетъ этого названія." І таксама нагадаю, што каталіцкія і вуніяцкія храмы ў "Беларусі" зьявіліся ў ранейшыя, "добелорусские" часы - калі гэты край быў ЛІТВОЙ.
  • Праўда
    18.07.2026
    Valadzimir, калі б не Карскі і не БНР, вы б, цалкамі імаверна, "вызвалялі" б цяпер Малую Такмачку замест пісання каментароў у беларускую газэту.
  • Гаспадар
    18.07.2026
    Valadzimir, як бачыце за стагоддзі Маскоўскай прапаганды можна, што заўгодна ўбіць у голавы. Да так, што калі будзеце казаць праўду, на вас, згодна з маскоўскаю прапагандаю, навесяць яшчэ з дзесятак ярлыкоў, ад нацыста да супрацоўніка ФСБ.
    Праўда шмат каму замінае. Асабліва тым, хто жыве ды корміцца за кошт беларушчыны.
  • Белорус
    18.07.2026
    Valadzimir, нормально нас назвали. Лучше же чем малороссы. А свои исторические книги читайте в своих замках. В истории вообще много чего спорного. Наша страна стала независимой в 1991 и этого знать достаточно. Мы живём сегодня, и не надо нас делить, ни по языку, ни по тому,как мы звались. И Литва уже есть. Где теперь живёт много беларусов, которые учат литовский и потихоньку становятся литОвцами.
  • 999
    18.07.2026
    Белорус, Плохо историю знаешь, Беларусь стала независимой республикой 25 марта 1918 года.
  • Для каго мапа БНР?
    18.07.2026
    999, хай так. Дык, а што з тымі землямі якія былі абазначаныя як тэррыторыя БНР, але якія страчаныя на сённяшні дзень? Атрымліваецца, для вас 25 сакавіка проста яшчэ адзін дзень каб пад чарку са шкваркаю нешта пустое пракрычаць?
  • Стыдно и больно
    18.07.2026
    Тут же всё просто. Если ты беларус - то ты получаешь помощь, гранты и можно в принципе не работать, а учить английский и обещать, что скоро, вот- вот мы победим! Хотя жить на гранты и не работать - это уже и есть победа.
    А вот если ты вообразил себя "великим литвином" то таким денег никто не даст. Так как в Европе есть одна маленькая страна, которая очень боится этих литвинов. Очень. И понятно почему!

    [Зрэдагавана]
  • Уладзімір Някляеў
    18.07.2026
    ...Пазнаўшы зайца па губе,
    Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю,
    Як Беларусь вы на сябе,
    На край літвінаў нацягнулі.

    Вы разлучылі дух з крывёю
    І, абрусеўшы пад Масквою,
    Пад назвай, дадзенай Масквой,
    Ня сталі нават маскалямі,
    А толькі назваю адной —
    І тая назва стала вамі.

    ...Вы — беларусы? Хто такія?
    Ёсьць Польшча,
    Жмудзь,
    Літва,
    Расія —
    Як вы ўшчыміліся сярод?
    Адкуль зьявіліся? З балот?
    З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
    Такіх падмен,
    Такіх падманаў
    Ня ведаў ні адзін народ

    ...Літва! Ад сьлёз у горле горка,
    Як назву вымаўлю тваю:
    Літва! Па ўсёй зямлі стаю
    Я на сьвятых тваіх пагорках.
    Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
    Надзею голасам крыві?
    Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
    Калі жывая, дык жыві!

    ...Скажу адно —
    што ў той раз мусіў
    Сказаць, але забыўся ў скрусе,
    Бо ўжо сівая галава...
    Няма ніякай Белай Русі,
    А ёсьць Вялікая Літва!
  • ***
    18.07.2026
    Ну самы час песні спяваць і фестывалі праводзіць, ужо ж перамаглі крывавы рэжым і Пуціна заадно. Расейская апазыцыя на фоне беларускай выглядае практычна ідэальна. Праводзіць стрымы, маса каналаў на Ютубе і не толькі , збіраюць грошы на закуп абсталявання і тэхнікі ВСУ, прыводзяць шмат аналітыкі і аглядаў палітычных, эканамічных і сацыяльных, валанцёраць ва Украіне. Што робіць беларуская апазіцыя - выдае кнігі сваіх твораў, спявае песні на фестывалях і канцэртах, ганьбіць рускамоўных беларусаў, тых, хто застаўся ў Беларусі. ... Ведаеце што пасьля гэтага абярэ беларускі народ? Правільна - апапазіцыю расейцаў, яна адэкватная і рэальная, у адрозненне ад беларускай, і так - рускую мову, таму што на беларускай только песні спяваюць ды палітвязні свае кнігі выдаюць. Так ібудзеце бессэнсоўна спяваць і лозунгі крычаць ды маршыроваць па чужых вуліцах чужых гарадоў, ператвараючыся ў маргіналаў нацыяналістычных, а потым увогуле растварыцеся... Выснова - няма ніякай дзеяздольнай беларускай апазіцыі за мяжой. Завеса!
  • Из Витебска
    18.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Скамарохі
    18.07.2026
    Як жа ўсё лёгка зваліць на пуціна і лукашэнку, а самім нічога не рабіць. Тое самае і сіпаты робіць увесь час: вінаватыя збеглыя, апазіцыя, захад, а-ёй!
    Калі мы навучымся пытацца пра канкрэтныя дзеянні і вынікі ў тых, хто заве сябе "палітыкамі"?!
  • Калі мы навучымся пытацца
    18.07.2026
    "у рэшце рэшт...
    людзі ўсё роўна будуць цябе асуджаць, таму не жыві, спрабуючы ўразіць іншых,
    жыві, уражваючы сябе."
    Таму навучыся пытацца: - пра канкрэтныя дзеянні і вынікі у сябе.
  • рэп
    18.07.2026
    і хрысціянства не сумяшчальны. альбо штаны пашырце, альбо не друкуйце брашуры з касцёламі
  • Белы
    18.07.2026
    Але завадная штука, трэба прафесійны запіс і кліп!
  • Рус
    18.07.2026
    Белы, што, збіраем грошы? Даўно ні чым не займаліся ж!
  • Вынікі беларушчыны
    18.07.2026
    Украінцы, каб пазбавіцца ад свайго імперскага таўра "малароссы" змагаюцца са зброяй у руках.
    Тым часам белоруссы: канцэрты, песні, танцы, смажанне катлет, канферэнцыі ў ЗША.
  • !!
    18.07.2026
    Вынікі беларушчыны , Дарма Лукашэнка так спужаўся неверагодных ды і змагароў таксама у 2020 годзе, яны здольныя толькі спяваць, фестываліць і хадзіць з кветачкамі.
  • ШОС
    18.07.2026
    Пуйло ды лукашенко-Валет ШОС 😈🔥👎

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць