Article comments

"I've come so far. It's just a shame I can't show it to Dad." How Pavel Sheremet's daughter lives 10 years after his death

  • Anatol Starkou
    20.07.2026
    Калумбійскі ўніверсітэт. Максімум гадзіна ад мяне.
    У 2013 Павал Шарамет надрукаваў тры мае артыкулы на БП, а перад падзеямі 2020 новыя гаспадары БП іх выдалілі. Мое оттенки серого вещества тогда многим бчб не нравились, але Бацька за мяне ратасквітаўся і выдаліў той бчб БП.

    Напярэдадні трагедыі Павал надрукаваў свой апошні артыкул пра мову. Я тады быў на форуме БП і чытаў яго. Было жудаснае прадчуванне, але я так і не рашыўся пра яго сказаць Паўлу напярэдадні трагедыі. Вось такія ўспаміны.
  • Жыве Беларусь!
    20.07.2026
    Як жа цяжка гэта ўсведамляць, што за ўвесь гэты час не ўзнікла аніводнага журналіста, які б і блізка мог быць падобным у сваёй прынцыповасці, шчырасці і адданасці Беларусі і людзям да такога Чалавека, як павел Шарамет. Вялікая ганьба для нас усіх. Ён бы на тое, што зараз адбываецца, не змог глядзець, заплюшчыўшы вочы. Зямля табе пухам, Чалавеча!
  • Сляпцу
    20.07.2026
    "не ўзнікла аніводнага журналіста" - а хто ж гніў і дагэтуль гніе пасля 20-га ў турмах? Ноўнэймы? Ды і наконт "шчырасці і адданасці Беларусі" ёсць шмат сумненняў. Чымсці ён нагадвае мне Падаляка.
  • .
    20.07.2026
    Тыпа пахваліць з галоўнай мэтай "незаўважна" абясцэніць.
    Спачатку пасадзілі, забілі, пасля яшчэ і глумяцца, нелюдзі.
  • Боўбалу
    20.07.2026
    Сляпцу, да тых, хто сядзіць у турме пляшывага чма, трэба ставіцца з адпаведнай павагай як да палітвязняў. Але называць іх годнымі журналістамі ня трэба: усё жыццё плясалі пад дуду галаватраса, а зараз адпрацоўваюць грантавую пайку. Быць ахвярай рэжыму і захавацца сумленным прафесіяналам - дзве розныя рэчы.
  • не притулятися
    20.07.2026
    Тэма жонак не раскрытая. Яшчэ можна было згадаць, што менавіта Шарамет працягнуў у эфір цалкам беларускамоўнага БТ першую перадачу на расейскай - "Проспект". І яа хваліў "наших русских солдат" у праграме "Время". Патрыёт!
  • .
    20.07.2026
    "А потым становішся старэйшай і разумееш, колькі ўсяго ты не спытала."
    Так і ёсць, з усімі добрымі людзьмі ў сваім жыцці.
    Дзякуй за цёплы, хоць і сумны расказ.
  • вожык
    20.07.2026
    складана чытаць такі кранальны артыкул.
  • Жырафа
    21.07.2026
    вожык, цікава і кранальна, але ж складана чытаць, таму што занадта многа букаф, ну нельга ж так зьдзеквацца над чытачом. Далей некалькіх абзацаў, якія ўсё патлумачылі, няма калі разьбірацца ў чужым жыцці
  • Papandopulo
    20.07.2026
    и Тамарка Шестопал и Ванька Дёрганов
    и ещё тот референт что из органов
  • Ліза, такое пяшчотнае імя
    21.07.2026
    Няхай жыве ў любімым горадзе з каханым чалавекам, і няхай народзіць дзяцей. Падаецца, яна здолее іх выхаваць добрымі людзьмі. І так колькасць сумленных і разумных людзей у свеце стане больш, спадзяюся.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць