Литература55

Объявлен сбор средств на издание «Коралины» Нила Геймана по-белорусски

На беларускую перакладзеная яшчэ адна сусветна вядомая кніга — на гэты раз «Караліна» Ніла Гэймана.Група энтузіястаў зараз займаецца выданнем твору і распачала дзеля гэтага краўдфандыгавую кампанію па зборы сродкаў на партале talaka.by.

«Караліна» (па-ангельску Coraline) — дзіцячая аповесць, напісаная ў 2002 годзе брытанскім пісьменнікам Нілам Гэйманам. Кніга атрымала шаснаццаць прэстыжных літаратурных прэміяў, у тым ліку прэмію Х'юга за лепшую аповесць, прэмію Брэма Стокера за лепшы твор для маладых чытачоў і прэмію Локуса за лепшую аповесць для падлеткаў. У 2009 годзе па аповесці быў зняты мультыплікацыйны фільм. Быў таксама пастаўлены мюзікл і пабачыла свет відэагульня па матывах аповесці. «Караліна» перакладзеная на 30 моваў, па ўсім свеце прададзена болей за мільён асобнікаў гэтай кнігі.

«Караліна» — гэта кніга, каторую хацеў бы напісаць кожны сучасны дзіцячы пісьменнік, але Ніл Гэйман усіх апярэдзіў. Калі я прачытала гэтую аповесць, паміж намі здарылася каханне з першага погляду. Тады я яшчэ не ведала, што «Караліна» перакладзеная на 30 моваў і мае дзясяткі літаратурных узнагародаў. Я проста адразу вырашыла: «Буду перакладаць, бо не перакласці не атрымаецца!»» — адзначыла перакладчыца кнігі Дар'я Вашкевіч.

«Беларускім дзецям не хапае якаснай захапляльнай літаратуры, якая б выходзіла за рамкі «лясных гісторый» ці «добрых вершаў». Цяперашнія планшэтна-смартфонавыя дзеці прагнуць авантураў і таямніцаў, якія здараюцца з іх аднагодкамі. І мы хочам даць ім магчымасць спазнаць фантастычныя прыгоды дзяўчынкі Караліны, якімі захапляюцца маладыя чытачы па ўсім свеце», — распавёў каардынатар праекту Сяргей Лісічонак.

Па сюжэце кнігі дзяўчынка Караліна Джонс трапляе ў іншы сусвет, у якім яна сустракае падобныя, але і дзіўнавата адрозныя ад сапраўдных свой дом, сваіх маці і бацьку. Цудоўнае падарожжа хутка ператвараецца ў змаганне за права застацца сабой, за права жыць, за магчымасць выратаваць сваіх бацькоў, за шанец вярнуцца. І разлічваць у гэтай барацьбе можна толькі на сябе. Ну і хіба на падказкі чорнага пухнатага Ката, з якім Караліне даводзіцца пасябраваць падчас сваёй вандроўкі паміж сусветамі.

Кніга па-беларуску выдаецца з захаваннем усіх аўтарскіх правоў. Перамовы дзеля гэтага доўжыліся амаль два гады. Па ўмовах кантракту, надрукаванымі могуць быць усяго толькі 500 экзэмпляраў кнігі, таму праект, на жаль, зможа парадаваць толькі абмежаваную колькасць чытачоў.

Ілюстрацыі да беларускага выдання кнігі намалявала мастачка і тэатральная рэжысёр Алена Медзякова. Яны былі разгледжаныя самім аўтарам аповесці, які і даў сваю згоду на выкарыстанне вобразаў. Некалькі год таму супольны твор Дар’і і Алены — ілюстраваная казка «Баваўняная дзяўчынка» — заняў другое месца ў літаратурным конкурсе «Экслібрыс» імя Янкі Маўра.

За навінамі праекта можна сачыць на старонцы кампаніі ці ўфэйсбуку. Па пытаннях датычна праекту выдання кнігі «Караліна» можна звяртацца па эмэйлу [email protected] ці па тэл. 8 029 6050158 (каардынатар Сяргей Лісічонак).

Комментарии5

Сейчас читают

«За четыре дня ее трижды экстренно госпитализировали». Белоруска попала в иммиграционную тюрьму в США после бытовой ссоры с партнером2

«За четыре дня ее трижды экстренно госпитализировали». Белоруска попала в иммиграционную тюрьму в США после бытовой ссоры с партнером

Все новости →
Все новости

В Калининграде наладили выпуск поддельных люксовых BMW2

Владелец Ford оказался виновным в аварии с Porsche Cayenne. Сколько он должен выплатить за ремонт, хотя и была страховка8

В Лиозно под колеса авто попал 17‑летний мотоциклист1

Z-военкора «Тринадцатого» арестовали по обвинению в экстремизме1

Проверить стоимость квартиры онлайн можно теперь не только в Минске

Установлена личность медика, который пытал украинских пленных и домогался их в колонии Владимирской области14

Недосеков: «Короны у меня нет. А у Тимановской она была еще в училище»16

Греко-католического священника из Ивацевичей осудили за Гаюна2

NASA ищет добровольцев для программы испытаний жизни на Луне и Марсе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За четыре дня ее трижды экстренно госпитализировали». Белоруска попала в иммиграционную тюрьму в США после бытовой ссоры с партнером2

«За четыре дня ее трижды экстренно госпитализировали». Белоруска попала в иммиграционную тюрьму в США после бытовой ссоры с партнером

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць