Культура

Падарунак на Каляды. Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць

Два гады мінула з таго, як у Саюзе беларускіх пісьменнікаў выйшла першая кніжка пра Пэтсана і Фіндуса. За гэты час гісторыі пра вяскоўца Пэтсана і няўрымслівага катка Фіндуса сталі найлепш прадаванымі і, без перабольшання, улюбёнымі кнігамі беларускіх дзетак. Да сёлетніх Калядаў прапануем новы падарунак — скарбонку з дзевяццю аўдыёкнігамі пра Пэтсана і Фіндуса!

Цёплыя і смешныя гісторыі пра прыгоды дзядулі Пэтсана і коціка Фіндуса, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, вядомыя і любімыя дзецьмі ды іх бацькамі ў многіх краінах свету, перакладзеныя на 44 мовы і разышліся накладам больш як 6 мільёнаў экзэмпляраў. Два гады таму дзядуля і коцік упершыню загаварылі па-беларуску дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, а ў 2017-м усе папяровыя выданні і не выдадзеныя яшчэ кнігі акцёры Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык і Павел Харланчук начыталі ў студыі NERV Records.

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай шведскай літаратуры, а яго незвычайныя ілюстрацыі, адначасова насычаныя колерам і дэталямі, прывабліваюць і дзетак, і дарослых. Аўтар нарадзіўся ў 1946 годзе ў Хельсінборгу, працаваў у розныя часы архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам, але маляванне цікавіла яго найбольш цягам усяго жыцця. Першая кніга з серыі пра Пэтсана і Фіндуса з’явілася ажно ў 1984 годзе.

Купляйце аўдыёкнігі пра Пэтсана і Фіндуса ў мінскіх кнігарнях і ў кніганошаў: «Акадэмкніга», «Цэнтральная», «Мой модны кут», «Галіяфы», «Кнігарня пісьменніка», «Светач», «Веды», «Кнігі і кніжачкі», «Рагна», «Гарэза бай», «Эўрыка», «Рыжы кот», «Сундучок», ІП Алесь Дудар.

З дасылкай па Беларусі: Інтэрнэт-кнігарня Knihi.by,

З дасылкай па ўсім свеце: symbal.by.

Комментарии

Сейчас читают

«Мои спиногрызы со мной». Тихановская рассказала, что уже выбирает для детей школу в Варшаве12

«Мои спиногрызы со мной». Тихановская рассказала, что уже выбирает для детей школу в Варшаве

Все новости →
Все новости

Чтобы исправить прикус, белоруска решилась на распил челюсти — и не пожалела. Но вынести такую операцию сможет не каждый9

Почему эту писательницу XIX века так часто экранизируют? В чем ее феномен?2

Как нам по-белорусски передавать понятие wellness?29

ФИФА исключила возможность переноса финала чемпионата мира из-за лесных пожаров в Канаде

Семь сотрудников склада Wildberries в Тамбовской области погибли в результате атаки украинских дронов11

Жир умерших людей стал новым трендом в косметологии3

Возле Национальной библиотеки выстроилась большая очередь на диджей-сет на крыше ФОТО1

Ученые впервые обнаружили похожую на Землю планету с атмосферой2

Китайский стартап выпустил ИИ-модель, которая обошла американские аналоги9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мои спиногрызы со мной». Тихановская рассказала, что уже выбирает для детей школу в Варшаве12

«Мои спиногрызы со мной». Тихановская рассказала, что уже выбирает для детей школу в Варшаве

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць