Усяго патроху2828

Унучкі Лукашэнкі перамаглі ў творчым конкурсе па беларускай літаратуры

Дар’я і Наста Лукашэнкі — дочкі Дзмітрыя — занялі першае месца ў конкурсе «Гуляй, зіма, твая часіна!..» ў катэгорыі «Творчыя работы малодшых школьнікаў».

18 студзеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу навагодніх пасланняў школьнікаў Беларусі да Якуба Коласа «Гуляй, зіма, твая часіна!..»

Як паведамляюць у музеі, напрыканцы юбілейнага года 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа музей паэта абвясціў літаратурны конкурс творчых работ для вучняў сярэдніх школ Беларусі. Мэтай конкурсу стала выхаванне любові і цікавасці дзяцей да беларускай літаратуры і культуры, папулярызацыя творчасці Якуба Коласа, выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітых школьнікаў. Па ўмовах конкурсу лаўрэаты атрымаюць дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі.

Конкурс праходзіў з 7 снежня па 10 студзеня.
На адрас журы прыйшлі дзясяткі работ з розных рэгіёнаў Беларусі, асноўная іх тэматыка — уражанні ад зімовых канікулаў, кранальныя дзіцячыя мары пра свае планы на будучае жыццё, самыя сарэдэчныя і шчырыя просьбы да дзядулі Якуба. Творы дзяцей ацэньваліся па двух асноўных узроставых катэгорыях: «Творчыя работы малодшых школьнікаў 1–3 кл." і «Творчыя работы школьнікаў 4–5 кл.».

У журы былі запрошаны вядомыя беларускія паэты і дзеячы культуры — Уладзімір Ліпскі — старшыня журы, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», Зінаіда Камароўская — дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Анатоль Бутэвіч — намеснік Старшыні рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міхась Пазнякоў — старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Алена Масла — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Па рашэнні журы лаўрэатамі конкурсу «Гуляй, зіма, твая часіна!..» сталі:

— у катэгорыі «Творчыя работы малодшых школьнікаў 1–3 кл.»

1 месца — Лукашэнка Дар’я (2А), гімназія № 16 г. Мінска, Лукашэнка Настасся (3В), гімназія № 16 г. Мінска,

2 месца — Клікуноў Алесь (2Б), гімназія № 2 г. Мінска,

3 месца — Мядзведзеў Ярамір (2А), гімназія № 16 г. Мінска,

у катэгорыі «Творчыя работы школьнікаў 4–5 кл.«:

1 месца — Краўчанка Максім (5А), гімназія № 30 г. Мінска,

2 месца — Кошкін Уладзімір (5Б), гімназія № 2 г. Мінска,

3 месца — Казак Юлія (4Б), СШ № 34 г. Мінска,

Анікевіч Уладзіслаў (5А), СШ № 34 г. Мінска.

Акрамя таго, у кожнай з катэгорый былі вызначаны заахвочвальныя намінацыі, пераможцы якіх будуць агучаны падчас урачыстай цырымоніі падвядзення вынікаў.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць