Грамадства44

Зачыняецца беларускамоўная кавярня «Альба-кава»

Уласнік: Гэта чыста гаспадарчыя справы.

31 студзеня апошні працоўны дзень у кавярні «Альба-кава», што размяшчаецца на скрыжаванні Ульянаўскай і Чырвонаармейскай. Вылучала гэтую невялікую кавярню тое, што ўвесь персанал размаўляў па-беларуску.

Уладальнік Аляксандр Міхнюк кажа: «Гэта ж не маё памяшканне. Змяніўся ўласнік. А новая мятла па-новаму мяце. У мяне да іх ніякіх прэтэнзій няма.

Відаць, самі пабачылі, што на гэтым месцы можна нейкія справы весці. Ніякай палітыкі тут няма».

«Альба-кава» працавала ад верасня. Там можна было замовіць каву, узяць штосьці салодкае. Мінус — усё толькі на вынас. Памяшканне малое, таму столікі не было дзе паставіць. У цёплую пару, праўда, можна было вынесці сталы і на вуліцу.

Ці прыносіла кавярня прыбытак, пытаюся ў Аляксандра Міхнюка: «Прыносіла нешта, але не нашмат вышэй, чым сярэднія заробкі па Мінску. Сказаць, што я вельмі задаволены, то не. Хочацца большага «двіжняка», каб пасядзець можна было. Ды і нейкія бытавыя пытанні, як адсутнасць вады, чысціню было цяжка падтрымліваць, хоць дзяўчаты вельмі стараліся».

Аляксандр Міхнюк кажа, што «ёсць куды пашырацца. Зробім новае, каб больш зарабіць». Праўда, не ўдакладняе, што стаіць за гэтымі планамі.

«Гэта будзе ў сферы не вельмі пашыранай у Беларусі. Адно скажу, што будзе не ў Мінску.
Дзе? Месца вядомае, шмат хто там бывае. Прыходзьце 31 студзеня ў «Альбу-каву» усё раскажу», — сканчвае сп. Міхнюк.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць