Грамадства3232

Братавая Сухарэнкі: «У таго, хто яго звольніў, няма ні сэрца, нічога»

Сьцяпан Сухарэнка кажа, што за ім назіраюць. Калі прыехалі журналісты, то побач з домам стаяла нейкая машына з антэнамі, кажа журналістка Марына Коктыш, якая зрабіла зь ім інтэрвію.

Сьцяпан Сухарэнка кажа, што за ім назіраюць. Калі прыехалі журналісты, то побач з домам стаяла нейкая машына з антэнамі, кажа журналістка «Народнай волі» Марына Коктыш, якая зрабіла зь ім інтэрвію.

«Ён сам зьвярнуў на яе ўвагу, сказаў, што гэтая машына зьявілася незадоўга да нашага прыезду. Потым, калі мы прыехалі й пачалі размаўляць, там яшчэ праехала машына, спынілася за некалькі мэтраў да гэтага дома і вельмі так павольна праехала побач з намі, паглядзелі два хлопцы адтуль. Ён сам кажа, што за ім так глядзяць. Назіраюць».

Сваякі зь вёскі Здудзічы не прызнаваліся падчас размовы па тэлефоне, што там быў Сьцяпан Сухарэнка. Жонка яго брата, які памёр восем гадоў таму, Настасься Іванаўна так выказалася адносна звальненьня сваяка з пасады шэфа КДБ:

«Проста шкада чалавека. Я лічу, што ў таго, хто яго звольніў, няма ні сэрца, нічога на сьвеце. Думаеце, прыемна слухаць родным вось такое?! І ведаць, што чалавек аддаў усё сваё жыцьцё, усё сваё здароўе. Вывучыўся, вышкрабся, як кажуць. Дык вось, прыемна?

Я ўжо сама захварэла, проста мне яго як чалавека шкада. І ведаю, што такіх людзей пашукаць трэба. Вельмі непрыемна і нядобра вось такое слухаць. Гэта так вось проста чалавека ўтапіць, раздушыць, вось і ўсё.

Ну, ведаеце, дзякуй Богу, што жывы. І каб Бог даў яму здароўя. Калі чалавек захоча пражыць, ён пражыве. У любым месцы будзе працаваць і пражыве».

Радыё «Свабода»

У 2006 годзе Сухарэнка, Міклашэвіч і Навумаў разам удзельнічалі ў выбарчай кампаніі на баку Лукашэнкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары32

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць