Эканоміка

Беларусь зрабіла чарговы плацеж МВФ

Беларусь ажыццявіла чацвёртае ў 2013 годзе пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце МВФ.

«1 красавіка 2013 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце стэнд-бай МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР, што эквівалентна 82 млн. долараў ЗША», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў.

Гэта чацвёрты плацеж па крэдыце МВФ з пачатку гэтага года.

Так, 14 студзеня Беларусь выплаціла 99 млн. долараў, 23 студзеня — 84,1 млн., 22 сакавіка — 82,2 млн. У цэлым у 2013 годзе Беларусь павінна вярнуць МВФ 1,63 млрд. долараў.

Як вынікае з графіка плацяжоў, апублікаванага на афіцыйным сайце МВФ, найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыпадуць на красавік, чэрвень і кастрычнік: у гэтыя месяцы Беларусь павінна выплаціць па 175 млн. СДР (каля 270 млн. долараў па наяўным курсе).

Пяць траншаў крэдыту ў межах праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд. долараў Беларусь атрымала ад МВФ у 2009–2010 гадах.

Асноўны пік выплат прыпадзе на 2013–2014 гады, калі Беларусі давядзецца вярнуць большую частку пазыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць