У Беларусь прыйдзе цыклон «Феры», які прынясе ападкі.
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, гэта павольны неактыўны цыклон, франты якога стануць аказваць уплыў на фарміраванне надвор'я ў Беларусі ўжо ў найбліжэйшыя суткі.
Чакаюцца інтэнсіўныя ападкі, асабліва ў ноч з 4 на 5 красавіка. Бачнасць на дарогах будзе зніжана да 500 метраў.На паўднёвым усходзе краіны чакаецца дождж, на паўночным захадзе -- мокры снег.
5 красавіка ўплыў цыклону аслабее, аднак тэмпература паветра панізіцца да мінус 9--12 градусаў.
З улікам зніжэння бачнасці на дарогах сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам трымацца хуткасці і дыстанцыі.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары