Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1616

"Мэрло" і крэатыў

Сёньняшняя Сыстэма ладзіць значна болей грубую сэлекцыю кадраў. Да д'ябла крэатыў, была б адданасьць! Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Водгукі на мінулы постынг справакавалі згадку пра фэномэн "Знамени юности" застойных часоў.

У яе рэдакцыю мяне ўзялі на штатную працу з трэцяга курсу ўнівэрсытэту. З аднаго боку, гэта было велізарнай удачай, бо ў папулярную моладзевую газэту мог патрапіць ня кожны ахвотны журналіст (тым болей студэнт, што пару разоў прайшоў там летнюю практыку). Зь іншага боку, працу прапанавалі сабачую — зьменным сакратаром. Трэ' было ня толькі пісаць артыкулы, але й маляваць макеты палосаў, па сто разоў на дзень лётаць высалапіўшы язык у друкарню, бо на вёрстцы заўжды нешта ня клеілася… ("Зараз гэтым марзанам прыб'ю!" — крычалі раззлаваныя вярстальшчыцы, калі хтосьці рабіў недакладны макет. Марзанам называўся мэталёвы брусок для забесьпячэньня прабелаў між палосамі. Гэты аргумэнт спрыяў хуткаму росту прафэсійнага майстэрства:) Звыш усяго, даводзілася дзяжурыць начамі, калі ў нумар ішлі гістарычныя прамовы Леаніда Ільіча. Бо гэта быў пік брэжнеўскага застою.

Памятаю, як аднойчы ў калідорах "Знаменки" зашапталіся: прысылаюць новага рэдактара — з ЦК камсамолу! Хтосьці думаў: ну, закруціць гайкі! У нас жа, як ва ўсялякім творчым калектыве, любілі розныя нефармальныя традыцыі — кшталту "разьвярстаць" пры канцы працоўнага дня пляшку на толькі што прынесеным з друкарні заўтрашнім нумары.

Але Міхась Кацюшэнка, трэба думаць, толькі і марыў пакінуць той ЦК, каб атрымаць пляцдарм для творчай самарэалізацыі. Ён быў журналістам паводле адукацыі і духу, спрабаваў сябе як пісьменьнік (пісаў выключна па-беларуску!) і ў супрацоўніках "Знамени юности" зь першага дня стаў усяляк заахвочваць тое, што зараз модна называць крэатывам. Газэта на вачах станавілася ўсё болей разьняволенай. (У першай палове 90-х адбудзецца другое прышэсьце Кацюшэнкі ў "Знаменку", і зноў ён будзе рабіць газэту з драйвам.)

Што ж да засьцярогаў наконт усталяваньня сухога закону, дык яны хутка разьвеяліся. Неўзабаве надышло рэвалюцыйнае сьвята. Звычайна ў такія дні атрымліваліся прымітыўныя, сумныя нумары: велізарная справаздача з дэманстрацыі працоўных, казённыя прамовы… Дзяжурным накручвалі хвасты, каб крый божа не прапусьцілі палітычны ляп. А тут выклікае рэдактар нашу дзяжурную групу ў кабінэт — і ставіць на стол некалькі пляшак чырвонага сухога "Мэрло":

— Ну, хлопцы, давайце дзеля натхненьня!

І някепскі нумар потым забамбавалі, дакладу я вам:) Афіцыёз сьціснулі да мінімуму (пасьля "Мэрло" ён надта добра скарачаўся:), а рэшту плошчы адвялі пад чытво (Кацюшэнкава, дарэчы, слоўца).

Канешне, даводзілася друкаваць і камсамольскія пастановы, але ў кожным нумары была як мінімум адна паласа забойнага чытва: "Клюб аматараў фантастыкі" (суцэльны выклік сацрэалізму!), "Пятніца" (сатыра і гумар), "Спартовы аўторак"… Дарэчы, дзьве апошнія вёў Павал Якубовіч. Літаратурным кансультантам працаваў Уладзімер Някляеў. У "Знамени юности" тых застойных часоў была, безь перавелічэньня, зорная каманда.

Зрэшты, парадокс толькі ўяўны. Бо Сыстэма ўжо заўважна здавала. Анэкдоты пра Брэжнева распавядалі без асаблівай засьцярогі. Стала забывацца эпоха сталінскіх чыстак, калі касілі ўсё, што вытыркалася над узроўнем шэрасьці. Між тым генэраваліся новыя таленты, і спакваля ў структуры Сыстэмы, якая трохі мусіла дбаць аб прытоку мазгоў, інтэгравалася ня так ужо мала людзей нестандартных, творчых, са сваёй галавой на плячах. Сапраўдных беларусаў, у рэшце рэштаў. Мне ўжо даводзілася прыводзіць прылады: Сяргей Законьнікаў загадваў сэктарам літаратуры ў аддзеле культуры ЦК КПБ, Генадзь Бураўкін быў на чале Дзяржтэлерадыё (гэта ўвогуле фантастыка: беларусізаваў этэр пры савецкай імпэрыі!).

Мне ж і сёньня прыемна згадваць, што таксама меў нейкае сьціплае дачыненьне да фэномену зорнай "Знаменки".

На здымку з архіву аўтара зьлева Міхась Кацюшэнка.

ЗЫ. Сёньняшняя Сыстэма, як падаецца, ладзіць значна болей грубую сэлекцыю кадраў. Да д'ябла крэатыў, была б адданасьць!

Каментары16

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць