Здарэнні22

Затрымалі махляроў, якія дзейнічалі ў адным з брэсцкіх казіно

Падазраваныя карысталіся адмысловымі кантактнымі лінзамі і пазначанымі картамі.

Аператыўнікі службаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі і УУС Брэсцкага аблвыканкама ў адным з брэсцкіх казіно затрымалі групу махляроў.

Як паведаміла БелаПАН старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева, са жніўня 2012 года па красавік 2013 года круп'е і адміністратар аднаго з казіно ў Брэсце па папярэдняй змове з двума мясцовымі жыхарамі ва ўзросце 31 года і 35 гадоў завалодалі больш чым 150 млн. рублёў, якія належалі ўстанове.

Непрацуючыя брэстаўчане былі пастаяннымі кліентамі казіно і заўзятымі гульцамі ў покер. Яны таксама былі знаёмымі круп'е і адміністратара казіно. Падазроныя праз інтэрнэт набылі кітайскія кантактныя лінзы і калоду ігральных карт.
З іх дапамогай атрымлівалі перамогу ў гульні і забіралі выйгрыш, які потым дзялілі паміж сабой.

Аператыўнікі высветлілі, што ігральныя карты былі мечаныя і давалі свячэнне ва ўльтрафіялетавым дыяпазоне, а кантактныя лінзы дазвалялі ўбачыць тайныя выявы на картах.

Схема, па якой дзейнічалі махляры, была наступнай. Адміністратар — або круп'е — у пэўны момант уводзілі ў гульню мечаную калоду карт. Іх хаўруснікі ў спецыяльных кантактных лінзах маглі ўбачыць гэтыя карты і своечасова прысесці менавіта за той стол, дзе была гэтая калода.
У якасці маскіроўкі падазроныя надзявалі акуляры, каб іншыя гульцы не змаглі заўважыць на вачах лінзы. Толькі за адну гульню махляры маглі зарабіць ад 800 да 2.000 долараў ЗША.

Зараз у дачыненні да круп'е і адміністратара казіно, а таксама двух непрацуючых брэстаўчан распачата справа па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры). Трое падазроных затрыманы, чацвёрты знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць