Грамадства11

Пад Полацкам пройдзе міжнародны злёт скаўтаў

Першы Нацыянальны скаўцкі Джамбары Беларусі пройдзе ў ваколіцах Полацка з 5 па 13 ліпеня 2013 года, паведамляе ximik.info.

У праграму Джамбары (у перакладзе з індзейскага «сход усіх плямёнаў») уваходзяць: цырымонія адкрыцця і закрыцця, фестываль культур, выставы, тэматычныя скаўцкія гульні, экскурсіі ў Полацк і многае іншае.

Удзел у міжнародным злёце скаўтаў змогуць прыняць члены Беларускай рэспубліканскай скаўцкай асацыяцыя ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў.

Юных прыхільнікаў творчасці Фенімора Купера, якія мараць навучыцца беспамылкова вызначаць сляды звяроў у лесе і арыентавацца на незнаёмай мясцовасці, чакаюць дзевяць незабыўных дзён на прыродзе, грандыёзныя гульні і экстрэмальныя выпрабаванні, а таксама знаёмства са скаўтамі з іншых краін.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праводзіцца да 15 мая!

Дакументы і дадатковую інфармацыю, можна знайсці тут.

Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя існуе ў нашай краіне больш за 20 гадоў. Сёння арганізацыя налічвае больш за 1.000 дзеючых скаўтаў, а ўсяго за час існавання ў яе шэрагах пабывалі каля 30 тысяч чалавек.

Гісторыя моладзевага скаўцкага руху налічвае больш за сотню гадоў. Заснавальнікам сусветнай скаўтынгу стаў брытанскі афіцэр Роберт Стафенсан Сміт Бадэн-Паўэл.
У 1907 годзе ён упершыню арганізаваў лагер для хлопчыкаў, дзе яны вывучалі свет раслін і жывёл, вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу і дзейнічаць у экстрэмальных умовах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць