Грамадства44

У пастара Сабілы могуць забраць дом

Пратэстанцкі пастар Эрнст Сабіла кажа, што царкву, якую ён будуе ў Асіповічах неўзабаве могуць адабраць мясцовыя чыноўнікі.

“Паводле ўказа Лукашэнкі, уласнікі якія набылі зямельныя ўчасткі для будаўніцтва, мусяць завяршыць гэтае будаўніцтва ў трохгадовы тэрмін. Калі ж не дабудуеш — цябе паводле таго ж закона і папярэджваць не павінны. Проста збіраюць неабходныя дакументы і выклікаюць у суд, дзе ставяць перад фактам. Па суседству са мною ўжо быў такі выпадак: чалавек узяў зямлю, але праз недахоп грошай не змог пабудаваць дом. І ў яго адабралі зямлю”, — расказаў пастар Сабіла.

“Раней, праўда, трэба было здаць будынак цалкам, з усімі камунікацыямі. Цяпер дастаткова падмурка, сценаў і даху.

Будаваць дом я пачаў ужо пенсіянерам, інвалідам другой групы. Але тады былі нейкія сродкі. Цяпер іх няма, а дом гатовы на 78% — месца, дзе я жыву з жонкай. А астатняя частка існуе толькі ў выглядзе падмурка.

Калі я яго не дабудую, яго могуць адабраць. Таму я і залямантаваў перад усім светам з працягнутай рукой, каб людзі, неабыякавыя да Беларушчыны, працягнулі хоць якую капейку. Бо гэты дом не проста царква, гэта прытулак для бедных беларусаў. Тут збіраецца мясцовае аддзяленне Таварыства беларускай мовы, сюды прыязджалі Улідзімір Арлоў, Ніна Стужынская...

Я падлічыў, што мне патрэбна прыкладна 10 тысячаў даляраў, каб паставіць хоць хліпенькія сцены і дах. Аднак гэта здыме кайданкі з маіх рук і надзене іх на рукі чыноўнікаў, якія ўжо не змогуць адабраць дом.
Пакуль, дзякуй богу, у мяне яшчэ ёсць каля двух гадоў”, — падсумаваў Сабіла.

* * *

Пералічыць сродкі можна па адрасе: 213760, Магілёўская вобласць, г.Асіповічы, вул.Ленінская 40 Сабілу Эрнсту Канстанцінавічу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць