Грамадства2727

У Курапатах ізноў усталявалі шыльду ў памяць аб рэпрэсаваных афіцэрах — фоты

Гісторык Ігар Кузняцоў прагназуе, што шыльда правісіць да раніцы.

У Курапатах устанавілі памятную шыльду ў гонар афіцэраў, якія былі расстраляныя падчас так званай «польскай аперацыі».

У ходзе гэтай аперацыі НКВД у красавіку-чэрвені 1940 года было расстраляна каля 22 тысяч афіцэраў польскай арміі. Прычым розных нацыянальнасцяў: там былі і палякі, і беларусы, і ўкраінцы. Аперацыя праводзілася ў Катыні, пад Харкавам і пад Медным.

Па папярэдніх падліках, там было расстраляна каля 3600 афіцэраў-беларусаў, то бок ураджэнцаў Заходняй Беларусі катавалі і па-за межамі гістарычнай радзімы.

«Іх прах знаходзіцца ў розных месцах, сёння мы хацелі б ушанаваць памяць тых, у каго няма ні магілы, ні імёнаў, тых, хто праз 70 гадоў пасля гэтага выпадку не былі рэабілітаваныя. Можна спрачацца, дзе гэта было, можна спрачацца наконт персаналіяў, але адмаўляць гэты факт савецкага мінулага нельга».

Ігар Кузняцоў прагназуе, што шыльда правісіць да раніцы, у лепшым выпадку — некалькі дзён.
Гэта мемарыяльная таблічка, гэта яшчэ не помнік. Міністэрства культуры вынясла папярэджанне, што мемарыяльныя знакі зараз павінны ўсталёўвацца толькі па ўзгадненні з НАН і дазваленнем Міністэрства культуры.

«Чаму гэты знак усталяваны на дрэве? Таму што пакуль у загадзе яшчэ не прапісана, што тэкст мемарыяльнай таблічкі павінны быць зацверджаны ў Акадэміі навук.

Я адзіны дыпламаваны спецыяліст па праблеме рэпрэсій і зараз я ўзяў на сябе навучную і грамадзянскую адказнасць за тое, што напісаў.
Хай яе аправяргаюць КДБ ці іншыя апаненты, але гэта павінна вырашацца шляхам навучных спрэчак, а не праз руйнаванне помнікаў і брыдкаслоўе у адрас тых, хто штосьці робіць».

Падчас адкрыцця шыльды па ўрочышчы шпацыравалі некалькі чалавек. «Гэта людзі КХП-БНФ прыйшлі назіраць за акцыяй, якая тут праводзіцца сёння з наступным дакладам Зянону Пазняку! — перакананы Кузняцоў. Асоба Пазняка не дае яму спакою: «Напэўна, зручна адкуль-небудзь з Нью-Ёрка ці Варшавы казаць, што гэты правакатар. гэты — гэбіст… Прыедзь сюды, і тут падыскутуем, хто гэбіст, а хто не».

Гісторык прапануе працягнуць даследаваць архівы, бо ёсць рэальная магчымасць пачынаць праверку пайменна. Зараз у гэтым спісе 15–20% тых, каго не расстралялі, а выслалі ў Варкуту ці яшчэ кудысьці.
Разам са сваімі калегамі Ігар Кузняцоў плануе стварыць базу дадзеных, у якой будзе сабрана інфармацыя пра ахвяраў рэпрэсій.

Устаноўка першай памятнай шыльды па польскіх афіцэрах выклікала пратэсты сяброў Народнага Фронту, якія аддаўна займаюцца Курапатамі. На думку Зянона Пазняка, такія надпісы скажаюць гістарычную праўду: у Курапатах пахаваныя найбольш беларусы і грамадзяне Беларусі розных нацыянальнасцяў.

Каментары27

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»22

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць