Хакеісты мінскага «Юнацтва», разграміўшы 1 верасня ў фінальным матчы13-га розыгрышу Кубка Беларусі па хакеі (Кубка Руслана Салея) жлобінскі «Металург» з лікам 6:0 (2:0, 3:0, 1:0), сталі ўладальнікамі першага трафея сезона 2013/2014.
Супернікі па фінале Кубка Руслана Салея 2013 гулялі ў вырашальным матчы турніру трэці раз у гісторыі. Лік асабістых сустрэч стаў 2:1 на карысць " Юнацтва». Па колькасці перамог у нацыянальным кубку мінскі клуб дагнаў «Гомель» , на рахунку якога таксама чатыры вікторыі.
4 верасня пачнецца чэмпіянат краіны ў экстралізе. За званне наймацнейшага да наступнай вясны будуць змагацца 10 клубаў.Мінскае «Дынама» пачне выступ у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ 5 верасня.
Каментары