Грамадства55

У Віцебску затрымалі распаўсюдніка Барыса Хамайду, да гэтага год не чапалі

Грамадскага актывіста Барыса Хамайду затрымалі за несанкцыянаванае пікетаванне і адвезлі ў міліцыю Чыгуначнага раёна Віцебска. Праўда, праз паўгадзіны і адпусцілі, не складаючы пратакола.

Віцебскага апазіцыянера затрымалі каля так званага «сіняга дома» — дома № 28 па вуліцы Леніна, дзе каля ўваходу ў краму «Веста» ён ужо даўно і стала распаўсюджвае незалежную прэсу.

«Стаяў, як заўжды, пад бел-чырвона-белым парасонам. Быў прымацаваны бел-чырвона-белы сцяжок.

Была і вышытая чырвоным на белай палатніне малітва «Ойча наш» — падарунак актывісткі Антаніны Піванос. Гэта ўсё было як звычайна. Але пад’ехалі міліцыянты, сказалі, што ў мяне несанкцыянаваны пікет, і павезлі ў пастарунак», — паведаміў Хамайда.

Ён згадвае, што апошні раз з гэтага месца яго забіралі ў міліцыю летась у верасні, калі ён агітаваў за байкот выбараў:

«Тады мяне аштрафавалі — прысудзілі 20 базавых велічынь штрафу. І ўсё — з тае пары не чапалі. Я нават забыўся, што ў нас ёсць міліцыя — стаяў сабе з газетамі спакойна... Цяпер гляджу — у пастарунку з'явіліся новыя дзверы, рамонт. Міліцыянты папрасілі пачытаць газэту — даў ім «Новы час», няхай чытаюць!»

Барыс Хамайда распаўсюджвае незалежную прэсу на гэтым месцы ў цэнтры Віцебска ўжо не першы год. Неаднойчы яго затрымлівалі за несанкцыянаваныя пікеты і каралі штрафамі праз суд.

Штрафы ён не плаціць з прынцыповых меркаванняў — бо не лічыць сябе вінаватым.

Каментары5

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

«Бывае, за дзень ем толькі адзін раз». Колькі зарабляе таксіст у Польшчы на дзвюх працах і на што паспявае траціць грошы6

У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць