Грамадства88

На Магілёўшчыне перабоі з малочнымі прадуктамі

На Магілёўшчыне ўсё часцей гучаць скаргі ад насельніцтва на перабоі з продажам малочных прадуктаў. Людзі незадаволеныя якасцю і асартыментам. На перабоі ў продажы масла наракаюць жыхары Бабруйска і Глуска.

Тым часам мясцовыя вытворцы малочнай прадукцыі заяўляюць, што ім адным цяжка задаволіць попыт насельніцтва. Пастаўшчыкі з іншых рэгіёнаў Беларусі пакрысе сыходзяць з мясцовага рынку.

Пра тое, што ў бабруйскіх і глускіх магазінах перабоі з пастаўкамі недарагіх малочных прадуктаў, карэспандэнту БелаПАН расказалі мясцовыя жыхары.

«Танны тварог, танная смятана — іх паступае дужа мала. Трэба ўпільнаваць і схапіць, калі паспееш. У чэрвені, ліпені ўжо перабоі пачаліся. Я была ў сына ў Расіі, у Ліпецку. Дык вось там нашых беларускіх тавараў колькі хочаш».

У саміх крамах пра дэфіцыт малочнай прадукцыі гавораць неахвотна. Бальшасць нараканняў, якія давялося пачуць ад гандляроў, тычылася якраз абмежаванасці выбару малочных прадуктаў.

Вытворцы, заяўляюць гандляры, не выконваюць іх заявак. У адным з магазінаў прадавец пачала пералічваць праблемы з тлустасцю тварагу:

«Тую тлустасць, якую трэба, то кажуць – няма. Дапусцім, была тлустасць 3,7, а яны гналі нам 1,5 працэнта тлустасці. Потым перабоі з маслам былі. Мы шукалі яго, каб закупіць, паўсюль. Потым вось смятана. Прывыклі да 20-працэнтнай тлустасці. А цяпер ужо «дваццаткі» няма».

У бабруйскім філіяле холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабуліна крынка» сцвярджаюць, што сітуацыя з пастаўкамі малочных прадуктаў у гандлёвую сетку нармалізуецца, аднак існуюць праблемы.

Прадстаўнік адміністрацыі прадпрыемства тлумачыць іх гэтак: «Быў момант, калі не хапала прадукцыі. Проста сышлі іншыя пастаўшчыкі, якія пастаўлялі прадукцыю. На сёння цэльнамалочная прадукцыя стратная. Усе разумныя цяпер пагналіся за доўгімі грашыма.

Калі ўсё гэта было выгадна, усе сюды везлі прадукцыю, і Бабруйск ва ўсіх браў. А цяпер, калі цяжкі момант, хочуць, каб усё пазакрывалі толькі мясцовыя пастаўшчыкі».

У Бабруйскім гарвыканкаме таксама заяўляюць, што масла ў продажы цяпер ёсць. Праводзіцца маніторынг яго наяўнасці ў магазінах.

Праблемы з набыццём малочных прадуктаў не толькі ў жыхароў Бабруйска і Глуска.

Камітэт дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці прызнаў, што жыхары Магілёва, Асіповічаў, Крычава, Хоцімска і шэрагу іншых райцэнтраў таксама скардзяцца на адсутнасць у магазінах малочнай прадукцыі.

Называецца масла, кефір, малако. Людзі незадаволеныя іх якасцю і абмежаванасцю выбару. Між тым прызнаецца, што ў 14 раёнах вобласці аб’ёмы вырабу малака знізіліся.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць