Свет11

«На дне водасховішча ў Міжгор'і знайшлі 25 скрыняў з кулямі»

Украінскія журналісты аднаўляюць дакументы, знішчаныя паплечнікамі Януковіча.

Украінскі медыя-аналітык Алег Хамянок мінулы тыдзень правёў у Міжгор’і, дзе вывучаў фінансавыя справаздачы, якія экс-прэзідэнт Януковіч пакінуў у рэзідэнцыі.

Увесь свет ускалыхнулі кадры з рэзідэнцыі Януковіча ў Міжгор’і, у тым ліку фота дакументаў, якія экс-прэзідэнт і ягоныя паплечнікі ў спешцы пакінулі. Чаму яны наўпрост не знішчылі гэтыя дакументы?

— Відавочна, спяшаліся пакінуць Міжгор’е.

Хутка знішчыць дакументы не так проста. Частку яны сапраўды спалілі, частку – знішчылі ў шрэдары, астатняе паспрабавалі ўтапіць у Кіеўскім вадасховішчы.

Карэспандэнты, абыходзячы тэрыторыю рэзідэнцыі, убачылі, што ў вадаёме плаваюць дакументы. Спачатку выцягнулі тое, што было на паверхні.

Пасля прыцягнулі дайвераў, якія апусціліся на дно і знайшлі не толькі дакументы, але і 25 скрыняў з кулямі – ад куляў ад кулямёта Калашнікава да куляў для падводнай стральбы.

Агулам з вады дасталі каля 160 тэчак з дакументамі, у кожнай было ад 100 да 500 старонак.

Паперы адразу перанеслі ў ангар, дзе журналісты пачалі іх сушыць, фатаграфаваць, а пасля і сканаваць. Дакументы са знішчальніка паперы таксама будуць справабаць узнавіць пры дапамозе адмысловых камп'ютарных праграм.

Што цікавага журналісты знайшлі ў гэтых дакументах?

— Аналітычных ці палітычных нататкаў там няма, гэта фінансавыя справаздачы некалькіх кампаній, якія фінансавалі будаўніцтва рэзідэнцыі, займаліся зборам сродкаў для яе абслугоўвання. Дакументы ахопліваюць перыяд з 2006 па 2014 год і паказваюць, колькі каштавала будаўніцтва або аказанне іншых паслуг.

На многіх паперах мы пабачылі форму разліку «два» – гэта значыць наяўнымі. Сумы, якія фігуруюць у дакументах, часта перавышаюць мільён долараў.

У інтэрнэце фігураваў здымак распіскі пра хабар на суму $14 мільёнаў наяўнымі. Такія лічбы здзівілі ўкраінскіх журналістаў ці гэтыя паказальнікі былі чаканымі?

— Многія нашыя калегі займаліся расследаваннямі, таму мы меркавалі, што абароты карупцыі вар’яцкія. Але знойдзеныя дакументы дапамагаюць дакладна ўстанавіць факты. Напрыклад,

кампанія МТС на працягу месяца перадала $300 тысяч наяўнымі ў кампанію «Танталіт», якая абслугоўвае Міжгор’е.

Таксама мы знайшлі расходна-касавыя ордэры на атрыманне заробку. Кіраўнік кампаніі «Дэліт», якая займалася аховай унутранага перыметру рэзідэнцыі, за адзін месяц атрымаў заробак больш за $300 тысяч.

Праваахоўчыя органы праявілі цікавасць да гэтых дакументаў?

— Следчыя генпракуратуры прыехалі ў Міжгор’е, калі мы ўжо адсканавалі большасць папер, з пастановай суда аб выманні дакументаў і электронных носьбітаў па крымінальнай справе -арганізацыя наўмысных забойстваў падчас масавых акцый пратэсту, дзе падазраванымі выступаюць экс-прэзідэнт Януковіч і былы міністр унутраных спраў Захарчанка. Крымінальную справу па карупцыі і фінансавых махінацыях пакуль не заводзілі. Для гэтага следчым трэба дэталёва вывучыць пісьмовыя доказы.

Распавядзіце, як з’явіўся сайт YanukovychLeaks?

— Пасля таго, як былі скончаныя «палявыя» работы, трэба было сістэматызаваць і апублікаваць матэрыялы.

Так з’явіўся нацыянальны праект YanukovychLeaks, на якім зараз размешчана 6 225 дакументаў. Доступ свабодны. Мы плануем дадаць на сайт пошукавую базу дадзеных з апісаннем кожнага дакументу – з указаннем сумаў хабараў, асобаў, датычных да гэтага.

Журналісты ўжо пачалі працаваць над расследаваннямі.

* * *

Даведка

Алег Хаменок — нарадзіўся ў Бярдзянску. Скончыў гістарычны факультэт Сімферопальскага дзяржаўнага універсітэта (1987-1992), аспірантуру кафедры гісторыі Украіны (1993-1997). Сертыфікаваны медыя-кансультант і трэнер па журналістыцы, старшыня праўлення ГА «Інстытут развіцця рэгіянальнай прэсы», дарадца па пытаннях СМІ Internews Network (Кіеў). У 2012 годзе яму быў забаронены ўезд у Беларусь.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць