Здарэнні

Былы намеснік кіраўніка «Белнафтахіма» Волкаў у судзе не прызнаў сябе вінаватым

Былы намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Волкаў, працэс над якім пачаўся 14 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, не прызнаў сябе вінаватым у выстаўленых яму злачынствах, прадугледжаных часткай 3 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса. 

Справу разглядае суддзя суда Маскоўскага раёна Наталля Кузняцова. 

Волкаў абвінавачваецца ў тым, што, з'яўляючыся службовай асобай, на працягу 2013 года прымаў матэрыяльныя каштоўнасці за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю, у прыватнасці звязаных з увозам і вывазам вуглевадароднай сыравіны і прадуктаў яе перапрацоўкі. 

Згодна з абвінавачваннем, хабар Волкаў атрымліваў з 26 лютага па 7 кастрычніка 2013 года ў сваім службовым кабінеце за вырашэнне пытанняў аб экспарце бітуму ў інтарэсах шэрагу камерцыйных арганізацый. Першы хабар быў ім атрыманы 26 лютага ад прадстаўніка ТАА «Тэра». Усяго за восем разоў ім было атрымана 22 тыс. долараў, апошні раз — 7 кастрычніка. 

Перад допытам сведак Волкаў звярнуў увагу суда на тое, што ў зале знаходзіцца высокапастаўлены прадстаўнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй МУС. На думку Волкава, «яго прысутнасць можа паўплываць на паказанні сведак». «Гэта маё ўнутранае перакананне», — заявіў Волкаў. Аднак суд адхіліў заяўленае абвінавачаным хадайніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?16

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць