У Данецку ствараецца «Цэнтральная выбарчая камісія», якая зоймецца арганізацыяй і правядзеннем рэферэндуму. Сам рэферэндум плануюць правесці 11 мая.
Пра гэта паведаміла дэпутат Данецкага аблсавета Ірына Папова.
Паводле яе слоў, ЦВК Данецкай народнай рэспублікі выдзелілі для гэтага будынак побач з абласной адміністрацыяй, вядомы ў горадзе як былы Дом палітасветы.
На рэферэндум, па яе словах, вынесуць два пытанні.
«Першае, верагодна, будзе гучаць так: Ці згодныя Вы са стварэннем незалежнай Данецкай рэспублікі?
Другое: у складзе якой дзяржавы павінна быць Данецкая рэспубліка — Украіны ці Расіі?, — паведаміла Папова.
Каментары