Свет

Прэм'ер Польшчы заклікаў ЕС стварыць новы энергетычны саюз

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск лічыць, што ў рамках ЕС трэба ўтварыць энергетычны саюз.

На думку Д.Туска, у рамках Еўрасаюза павінен быць створаны энергетычны саюз для стабільнага газазабеспячэння еўрапейскіх дзяржаў і зніжэння іх залежнасці ад расійскіх газу і нафты. З такой прапановай ён выступіў на днях на старонках Financial Times. Як мяркуе Д.Туск, «незалежна ад таго, як будзе развівацца сітуацыя ва Украіне, празмерная залежнасць ад расійскіх энерганосьбітаў аслабляе Еўропу».

Польскі палітык выказаўся за адзіную структуру, якая займалася б закупкамі газу для ўсіх 28 краін — членаў ЕС.

Акрамя таго, Туск лічыць, што Еўрасаюз павінен аказаць да 75% фінансавай падтрымкі на будаўніцтва газасховішчаў і газаправодаў у тых дзяржавах, якія цяпер найбольш залежныя ад «Газпрома».

Разам з тым Еўропа павінна максімальна выкарыстоўваць уласныя залежы віды паліва, уключаючы вугаль і сланцавы газ, упэўнены ён.

Кіраўнік польскага ўрада адзначыў, што прынамсі 10 краін — членаў ЕС больш за палову сваіх патрэбаў ў газе папаўняюць з дапамогай закупак у адзінага пастаўшчыка — «Газпрома».

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць