Свет44

Ля берагоў ЗША зноў пабачылі расійскія бамбардзіроўшчыкі

Расійскія стратэгічныя бамбавікі зноў былі заўважаныя непадалёк ад берагавой лініі ЗША.

Паводле звестак амерыканскіх ваенных, на гэтым тыдні самалёты з РФ уварваліся ў апазнавальную зону СПА ЗША, але пакінулі яе, не парушыўшы амерыканскую паветраную прастору.

Як паведамляе The Washington Times са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Ціхаакіянскага ваенна-паветранага флота Джэфа Дэйвіса, у панядзелак радары зафіксавалі чатыры Ту-95 паблізу Алеўцкіх выспаў і два самалёты-запраўшчыки Іл-78.

Па дадзеных газеты, у адказ амерыканскія ваенныя паднялі два самалёты F-22 для суправаджэння расійскіх бамбавікоў, пасля чаго два з чатырох Ту-95 развярнуліся і, як мяркуецца, вярнуліся назад на базу ў Анадыр. Два іншыя бамбавікі прайшлі на паўднёвы ўсход і ўварваліся ў зону СПА ЗША ў берагоў Паўночнай Каліфорніі. Калі яны знаходзіліся ў 50 мілях ад амерыканскага ўзбярэжжа, іх дагналі два F-15, пасля чаго Ту-95 былі вымушаныя развярнуцца і накіравацца ў заходнім напрамку.

Нагадаем, 6 мая расійскія стратэгічныя бамбардіроўшчыкі далёкай авіяцыі Ту-95 таксама былі заўважаны ля ўзбярэжжа Каліфорніі і побач з востравам Гуам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты8

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства10

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты8

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць