Эканоміка33

Мясніковіч спадзяецца на запатрабаванасць прадукцыі нашых домабудаўнічых камбінатаў у Расійскай Федэрацыі

Сёння з удзелам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча ў Барысаве былі разгледжаны пытанні, звязаныя з запатрабаванасцю айчынных жыллёвых паслуг і дамоў, у тым ліку домабудаўнічых камбінатаў, у Расійскай Федэрацыі.

«Нам трэба ўжо сёння думаць не толькі аб унутраным рынку, але і сур'ёзна працаваць на экспарт, — сказаў Міхаіл Мясніковіч у час наведвання ААТ «Барысаўжылбуд». — У сувязі з гэтым урад вырашае вельмі шмат задач для таго, каб нашы кампаніі, домабудаўнічыя трэсты былі цалкам канкурэнтаздольныя пастаўляць сваю прадукцыю і паслугі на знешнія рынкі».

У прыватнасці, размова ідзе аб спрашчэнні сістэмы падаткаабкладання ДБК, што, безумоўна, таксама павышае канкурэнтаздольнасць прадукцыі і паслуг беларускіх будаўнікоў. 

Сённяшнія домабудаўнічыя камбінаты — гэта ўжо не тыя банальныя «хрушчоўкі», якія часта згадваюцца не лепшым словам. «Тут прадугледжаны гібкія планіровачныя рашэнні, даволі камфортнае жыллё эканомкласа. Яно значна таннейшае і больш даступнае для нашых грамадзян, разам з тым спажывецкія якасці стандартныя або нават вышэйшыя за стандарты», - сказаў Міхаіл Мясніковіч. 

Ён звярнуў увагу і на шэраг праблемных пытанняў. У прыватнасці, адна са складаных задач, якія даводзіцца вырашаць цяпер, — гэта пытанні акупнасці, своечасовага вяртання тых крэдытных сродкаў, якія былі прыцягнуты для мадэрнізацыі домабудаўнічых прадпрыемстваў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць