Музыка2323

Dzieciuki прэзентавалі кліп, на здымках якога былі затрыманыя — «Хлопцы-балахоўцы» ВІДЭА

Прэм’еру кліпа «Хлопцы-балахоўцы» музыкі прымеркавалі да Дня герояў – дня, калі афіцыйна пачалося Слуцкае паўстанне 1920 года.

Менавіта падчас здымак відэа да «Хлопцаў-балахоўцаў» гурт быў затрыманы ў поўным складзе. Але здаровы сэнс узяў уверх – музыкаў адпусцілі, а канфіскаваныя відэаматэрыялы і частку рэквізіту пасля праверкі аддалі рэжысёру роліка Антону Цялежнікаву, таму выхад роліка адбываецца як і запланавана – 27 лістапада на тэлеканале «Белсат».

«Гэты твор напісаны ў гонар тых ваяроў, якія ў 1920-я імкнуліся бараніць незалежнасць маладой дзяржавы БНР. Яна напісана ў памяць пра чалавека, пад кіраўніцтвам якога жаўнеры ў разы уступаючы колькасна, далі бой Чырвонай арміі, якая несла «сьветлае будучае». Таму мы прэзентуем кліп на Дзень Герояў», – кажа тэкставік гурту Дзяніс Жыгавец.

Гэта ўжо чацьвёрты кліп гарадзенцаў, зроблены сёлета. Да гэтага музыкі прадставілі відэаўвасабленне да песень «Сумнае рэгі»«Лясныя браты» і «Ладзьдзя роспачы». «Мы не імкнемся за колькасцю і ня ставім мэту здымаць кліпы. Так выходзіць, што ініцыятыву выяўляюць іншыя людзі – Антось Цялежнікаў, Вера Стома, Алесь Залеўскі і Яўген Шапчыц. Таму ўся павага і лаўры – іхнія», – кажа вакаліст каманды Алесь Дзянісаў.

Dzieciuki сёлета ў ліку галоўных прэтэндэнтаў на атрыманне званьня «Героі году» ад парталу Tuzin.fm. 12 сьнежня ў мінскім клюбе «Піраты» выступяць з сэтам сваіх найлепшых песень.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома2

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома2

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць