Улада11

Расейцы купілі найбольшыя прыватныя страхавыя кампаніі Беларусі

Тая самая расейская група «РЕСО» плянуе ўкласьці 150 млн. эўра ў будаўніцтва розных аб’ектаў дзелавой нерухомасьці ў Менску.

Расійская група «РЕСО» набыла 100% акцый беларускага ЗАТ «Страхавая кампанія «АльВеНа». Аб гэтым 14 студзеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня савета дырэктараў расійскай групы «РЕСО» Сяргей Саркісаў.

19 снежня 2007 года ў Міністэрстве фінансаў Беларусі прайшла дзяржрэгістрацыя змяненняў акцыянераў ЗАТ «Страхавая кампанія «АльВеНа».

На думку С.Саркісава, у Беларусі вельмі спрыяльныя перспектывы развіцця страхавога рынку. «Мы лічым, што на сённяшні дзень страхаванне ў Беларусі ў лепшым выпадку асвоена працэнтаў на 12—15. Гэта значыць, ёсць яшчэ вельмі значныя магчымасці для росту. Вельмі верым, што гэты бізнес лібералізуецца, і прыватныя кампаніі будуць дапушчаны да абавязковых відаў страхавання», — зазначыў С.Саркісаў.

Фінансавыя падрабязнасці старшыня савета дырэктараў расійскай групы «РЕСО» паведамляць не стаў. «РЕСО‑Гарантыя» не публічная кампанія, і куплялі мы актыў таксама не ў публічных кампаній, таму параметры здзелкі не раскрываюцца і з’яўляюцца камерцыйнай тайнай», — зазначыў С.Саркісаў.

Ён нагадаў, што ў групу «РЕСО» ўжо ўваходзіць беларускае ЗСАТ «Бролі». «Мы вырашылі выводзіць брэнд «РЕСО» на рынак Беларусі, каб кансалідаваць пад эгідай «РЕСО» два нашыя актывы, «Бролі» і «АльВеНа». Таму іх назвы будуць гучаць «Бролі — Група РЕСО» і «АльВеНа — Група РЕСО», — паведаміў С.Саркісаў.

Чакаецца, што доля кампаній «АльВеНа» і «Бролі», якія належаць расійскай групе «РЕСО», на страхавым рынку Беларусі да канца 2008 года павялічыцца з цяперашніх 7,5 % да 12,5 %.

Кампанія «АльВеНа» працуе на страхавым рынку Беларусі з 1991 года і з’яўляецца адной з вядучых страхавых кампаній рэспублікі.

* * *

«Бролі» і «АльВеНа» — найбуйнейшыя прыватныя страхавыя кампаніі Беларусі.

«РЕСО‑Гарантыя» — універсальная страхавая кампанія, што займае лідзіруючыя пазіцыі на расійскім рынку страхавых паслуг. Створана ў 1991 годзе. Кампанія ўваходзіць у групу «РЕСО» — дыверсіфікаваны холдынг, які мае актывы не толькі ў галіне страхавання (у тым ліку ў краінах СНГ), але і ў галінах медыцынскага абслугоўвання, лізінгу, дэвелапмента і кіравання актывамі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве патануў 18‑гадовы хлопец1

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў4

Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі2

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

Чаму многія людзі не любяць есці насякомых: ДНК дала адказ, які сягае на 9000 гадоў у мінулае4

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць