Свет22

Сенсацыйныя падрабязнасці справы Літвіненкі: ён меў смяротна небяспечнае дасье на блізкіх супрацоўнікаў Пуціна

У 2006 годзе экс-супрацоўнік расійскіх спецслужбаў Аляксандр Літвіненка, магчыма, сарваў буйны ўрадавы кантракт, які Масква спадзявалася заключыць з адной з заходніх кампаній. Пра гэта на адкрытых слуханнях у Лондане пра абставіны смерці Літвіненкі заявіў былы кіраўнік кампаніі Titon Дзін Эцью, піша Бі-Бі-Сі.

Чалавекам, непасрэдна зацікаўленым у падпісанні кантракту, па словах Эцью, быў цяперашні дырэктар Федэральнай службы па кантролі за абаротам наркотыкаў Віктар Іваноў. У 2006 годзе ён быў памочнікам Уладзіміра Пуціна.

Кампанія Дзіна Эцью займалася ацэнкай рызык для фірмаў, якія мелі намер пачаць бізнес у Расіі. Незадоўга да сваёй гібелі Аляксандр Літвіненка па яго замове склаў чатыры дасье, у тым ліку — на буйных расійскіх бізнесменаў Яўгена Тугалукава і Кірыла Шубскага, а таксама на тагачаснага памочніка прэзідэнта, цяпер першага намесніка старшыні расійскага ўрада Ігара Шувалава.

Але ўвагу ўдзельнікаў слуханняў прыцягнула дасье на Віктара Іванова, якое ўтрымлівае кампраметуючую інфармацыю на гэтага высокапастаўленага расійскага чыноўніка, які меў прамы доступ да прэзідэнта. Як сказаў Дзін Эцью, якасць падрыхтаванага матэрыялу была цудоўнай.

Ленінградскае мінулае

Праўда, такую высокую ацэнку Аляксандр Літвіненка заслужыў толькі з другой спробы. Яго першае дасье на Віктара Іванова было фількінай граматай памерам у траціну сшыткавага аркуша, распавёў Эцью. Яго падрыхтаваў для Літвіненкі не хто іншы, як яго знаёмы Андрэй Лугавой.

Пасля таго як Дзін Эцью даў зразумець, што чакаў больш падрабязнай працы, Літвіненку прыйшлося шукаць новую крыніцу, і на гэты раз вынік быў уражлівым. Аўтарам новага дасье быў былы палкоўнік КДБ Юрый Швец.

Удзельнікам слуханняў у Высокім судзе Лондана былі прадстаўлены некаторыя старонкі справаздачы, якія змяшчалі надзвычай падрабязную псіхалагічную і прафесійную характарыстыку былога супрацоўніка Упраўлення КДБ па Ленінградскай вобласці Віктара Іванова.

Як гаворыцца ў справаздачы, Іваноў працаваў у ленінградскім УКДБ ў гады, калі Уладзімір Пуцін быў старшынёй камітэта мэрыі па знешніх сувязях.

Як паведамляецца ў дасье, Віктар Іваноў вялікую частку часу правёў у аддзеле кадраў УКДБ, якія служылі ссылкай для непрыдатных да аператыўнай працы супрацоўнікаў. Аператыўнікі ставіліся да кадравікоў з пагардай, а кадравікі збіралі на аператыўнікаў кампрамат і бурылі іх кар'еры - так Юрый Швец апісвае тагачасныя норавы ўнутры ленінградскага УКДБ.

Жыццёвая філасофія Віктара Іванова, згодна з гэтым дасье, грунтавалася на двух прынцыпах: «Мае права той, у каго больш правоў» і «Ініцыятыва не застаецца без пакарання». Аўтар справаздачы, у прыватнасці, адзначае, што Іваноў пакутаваў «латэнтным комплексам непаўнавартаснасці», усведамляючы, што асаблівым інтэлектам не вызначаецца. Гэты недахоп ён кампенсаваў выбітнай здольнасцю да візантыйскіх бюракратычныў інтрыгаў.

«Тамбоўскі»

Але непрывабны псіхалагічны партрэт не быў галоўным кампраматам дасье. Куды больш сур'ёзным было сцвярджэнне аб тым, што, працуючы ў КДБ, Віктар Іваноў меў незаконны бізнэс, у тым ліку звязаны з нафтай і марскім портам, і супрацоўнічаў з лідарам тамбоўскай злачыннай групоўкі Уладзімірам Кумарыным.

Тамбоўская АЗГ, наймагутная ў тыя гады ў Санкт-Пецярбургу, як сцвярджаецца ў дасье, сапраўды займалася кантрабандай, і Кумарын змагаўся за кантроль над санкт-пецярбургскім марскім портам. Віктар Іваноў, сцвярджаецца ў дасье, меў там свой інтарэс.

«Не ўдаючыся ў дэталі гэтай справаздачы, да якіх мы, як сказаў старшыня суда, яшчэ дойдзем, ці сапраўды сутнасць справаздачы была ў тым, што гэты чалавек належаў да арганізаванай злачыннай групы, які мог забіць, калі адчуў небяспеку?», — спытаў адвакат Марыі Літвіненкі Бэн Эмерсан сведку Дзіна Эцью.

«Так,» - адказаў сведка.

Праз шмат гадоў, у 2006 годзе, як піша аўтар дасье, два памочнікі Уладзіміра Пуціна - Віктар Іваноў і Ігар Шувалаў - былі правай і левай рукой расійскага прэзідэнта. Калі трэба было вырашыць якое-небудзь пытанне на аснове кампрамісу, справа даручалася Шувалаву, а калі былі неабходныя жорсткія меры, пытанне вырашаў Іваноў. Так Юрый Швец апісвае размеркаванне роляў паміж двума гэтымі надзвычай уплывовымі і блізкімі у той час да Пуціна чыноўнікамі прэзідэнцкай адміністрацыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць