Улада1717

Жалезьнічэнку забралі ў войска, там ён абвясьціў галадоўку

Моладзевага актывіста з Гомеля Зьмітра Жалезьнічэнку сёньня адправілі на тэрміновую службу ў Жлобін у чыгуначныя войскі (в/ч — 83469).

Моладзевага актывіста з Гомеля Зьмітра Жалезьнічэнку сёньня адправілі на тэрміновую службу ў Жлобін у чыгуначныя войскі (в/ч — 83469). Маці Зьмітра кажа, што яе сын прыйшоў сёньня ў ваенкамат з мэдычнай даведкай аб кепскім стане здароўя, ён меў апошнімі днямі высокі ціск

«Камісія не зьвярнула на гэтую даведку ніякай увагі. Сказалі, што ён прайшоў мэдагляд яшчэ ў лістападзе, і тады быў здаровым», — кажа Ала Фёдараўна.

Варта нагадаць, што літаральна за тры дні да гэтага, 22 студзеня, рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксандар Рагачоў падпісаў загад аб паўторным адлічэньні з ВНУ студэнта 3‑га курсу матэматычнага факультэту Зьмітра Жалезьнічэнкі. Перад гэтым, 16 студзеня, суд Цэнтральнага раёну Гомеля прызнаў незаконным ягонае першае адлічэньне з ВНУ ў верасьні 2007 году. Такім чынам, хлопец прабыў студэнтам менш за тыдзень. Ён зноў зьбіраўся праз суды абскарджваць паўторнае выключэньне з унівэрсытэту.

Сёньня Зьміцер, пратэстуючы супраць незаконнага адлічэньня з унівэрсытэту ды адпраўкі ў войска, абвясьціў бестэрміновую галадоўку. Ён адразу ж паведаміў аб гэтым у прызыўную камісію і ў Міністэрства абароны.

«Ня ведаю, ці атрымаецца ў яго што‑небудзь з гэтага, — кажа ягоная маці. — У нядзелю, напэўна, паеду ўжо да яго ў ваенную частку на сустрэчу».

ЗП

Глядзі яшчэ:
Затрыманы Зьміцер Жалезьнічэнка
Альма ня матэр
Прафкам студэнтаў прагалаваў за адлічэньне
Жалезьнічэнку аднавілі ва ўнівэрсытэце

Каментары17

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць