Здарэнні11

У Віцебску трое мужчын выкралі прадпрымальніка і патрабавалі ад яго $1000 штомесяц

У Віцебску распачата крымінальная справа ў дачыненні да трох мужчын, якія падазраюцца ў выкраданні чалавека.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, устаноўлена, што падазраваныя ўвайшлі ў злачынную змову, накіраваную на выкраданне 20-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з мэтай атрымання ад яго $1000 штомесяц. 

У канцы студзеня гэтага года падазраваныя, знаходзячыся ў пад'ездзе дома пацярпелага, дачакаліся апошняга, з прымяненнем фізічнай сілы надзелі наручнікі, прымусілі сесці ў аўтамабіль і адвезлі ў лясны масіў. Там прывязалі пацярпелага да фаркопа аўтамабіля і патрабавалі штомесяц перадаваць ім грошы. У выпадку нязгоды мужчыны пагражалі катаваннямі і фізічнай расправай.

Атрымаўшы вымушаную згоду на штомесячную перадачу грошай, падазраваныя адпусцілі пацярпелага. Той звярнуўся ў міліцыю. 

У выніку комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, падазраваныя былі затрыманыя. 

Віцебскім гарадскім аддзелам СК распачата справа ў дачыненні да трох жыхароў абласнога цэнтра, якія падазраюцца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 182 КК (выкраданне чалавека, учыненае групай асоб па папярэдняй змове). 

Цяпер следчымі вывучаюцца ўсе абставіны здарэння, устанаўліваецца роля кожнага падазраванага ва ўчыненні злачынства, па крымінальнай справе праведзены допыты, вобыскі і вочныя стаўкі. Падазраваныя даюць паказанні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг7

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг

Усе навіны →
Усе навіны

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг7

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць