Навука і тэхналогіі

Гульня-рэкардсмен GTA V выйшла для камп’ютараў

Не прайшло і двух год.

Відэагульня Grand Theft Auto V, што выйшла для прыставак Sony Playstation 3 і Xbox 360 у верасні 2013 года і стала самай касавай у гісторыі, нарэшце выйшла для персанальных камп’ютараў.

На Steam гульня каштуе 40 даляраў. Таксама яна прадаецца на фізічных носьбітах і займае 7 DVD-дыскаў.

Спачатку стваральнікі не заяўлялі аб выхадзе гульні для персанальных камп’ютараў, затым шмат раз пераносілі даты. Але, згодна чуткам, выхад гульні для ПК планаваўся ад самага пачатку.

Але і без версіі для персанальных камп’ютараў гульня азалаціла сваіх стваральнікаў. На люты 2015 года было прададзена 45 млн копій гульні, толькі за першы дзень продажаў яна сабрала 800 мільёнаў даляраў. Верагодна, сёння продажы гульні перавысілі касавыя зборы фільма «Тытанік» (2,187 млрд даляраў) і магчыма наблізіліся «Аватара», самага касавага фільма ў гісторыі (2,787 млрд даляраў).

Гульня праходзіць у выдуманым горадзе Лос-Сантас і яго прыгарадах, гулец вольны даследваць адкрыты свет плошчай з Віцебск ці Гомель. Прыняць прыйдзецца па чарзе тры альтар-эга: былога рабаўніка банкаў, а цяпер няўдалага сем’яніна Майкла, чарнаскурага гангстара Франкліна і лётчыка-вар’ята Трэвара. Троіца аб’яднаецца, каб спланаваць і здзейсніць новыя грандыёзныя злачынствы.

Каб прагуляцца па Лос-Сантасе, не спатрэбіцца экстраардынарнае «жалеза». Мінімальныя сістэмныя патрабаванні уключаюць працэсары Intel Core 2 Quad CPU Q6600 ці AMD Phenom 9850 Quad-Core, 4 Гб аператыўнай памяці і відэакарткі NVIDIA 9800 GT ці AMD HD 4870 з 1 Гб відэапамяці. Рэкамендаванае «жалеза» – Intel Core i5 3470 ці AMD X8 FX-8350, 8 Гб «аператыўкі» і NVIDIA GTX 660 альбо AMD HD7870 з 2 Гб відэапамяці. Для гульні спатрэбіцца цэлых 65 Гб памяці на вінчэстэры.

Глядзіце таксама:

GTA-арт: гульцы заняліся фотамастацтвам у самай касавай гульні свету

10 выдатных гульняў, якія не з’явіліся на камп’ютарах

Калі б героі камп’ютарных гульняў апынуліся ў Мінску

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць