Здарэнні66

Вусені аб'елі ўсю расліннасць у вёсцы пад Маладзечнам, спробы сабраць іх сканчаюцца алергіяй ВІДЭА

Пражэрлівыя шаўкапрады знішчылі ўсё на сваім шляху: сады і стогадовыя дубы. 

Вусені няпарнага шаўкапрада пакідаюць за сабой пустыню. Стогадовы дуб перажыў дзве сусветныя вайны, але аказаўся бездапаможным перад паўзучым шкоднікам.

Да гэтага года нічога падобнага мясцовыя жыхары не бачылі. Бяда прыйшла вясной. Вусені атакавалі вёску раптоўна. Маладое лісце знікала літаральна на вачах.

З невялікімі садовымі дрэвамі пражэрлівыя істоты распраўляюцца за пару дзён, дубы і ліпы здаюцца за тыдзень. Знішчыўшы лістоту на слівах, ігрушах, вусені пераходзяць на парэчку, маліну, клубніцы. Мясцовыя жыхары днямі трымаюць абарону.

Пад стрэхамі хатаў можна бачыць тысячы пераплеценых павуціннем коканаў.

Спробы сабраць шкоднікаў сканчаюцца жудаснай алергіяй. Пальчаткі не дапамагаюць. Дробныя валасінкі лічынак разносіць вецер, і яны раздражняюць скуру. Па ўсім целе выскокваюць пухіры, яны моцна свярбяць. 

Жыхары Канюхоў назіраюць жахлівыя карціны: дзясяткі тысяч вусеняў суцэльным дываном перасоўваюцца ад дрэва да дрэва.

Няпарны шаўкапрад — гэта не прышлы монстар, а звыклы для Беларусі від. Не трэба яго блытаць з тутавым шаўкапрадам, які разводзяць для вырабу шоўку. Але калі раней няпарны шаўкапрад сустракаўся найбольш на поўдні і лакальна, то цяпер міграваў і стаў імкліва размнажацца. Прычына гэтага сёлета — цёплыя, сухія зіма і вясна гэтага года. Спыніць распаўсюд яго можа дажджыстае надвор'е, якое замінае параванню матылькоў шаўкапрадаў і прыводзіць да адкладання неаплодненых яек.

Навукоўцы зафіксавалі, што, калі ў наваколлі няма ўлюбёных дубоў, ліпаў, сліваў, шаўкапрады грызуць нават маладыя дрэўцы хваёвых парод. Сапраўдная з'ежа!

Каб сітуацыя не выйшла з-пад кантролю, спецыялісты настойваюць на папераджальных ударах.

«Папуляцыі трэба прыбраць альбо хімічным спосабам, альбо механічным», — кажа Алег Барадзін, генеральны дырэктар навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць