У Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці ўпаў лёгкаматорны самалёт, супрацоўнікі МНС выратавалі заблакаванага ў ім чалавека, паведамляе прэс-служба МНС.
Паведамленне пра падзенне самалёта паступіла ў МНС 3 ліпеня ў 18.23. Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікі ўстанавілі, што на полі паблізу вёскі Альшаннікі-2 ўпаў лёгкаматорны самалёт невядомай канструкцыі.
У самалёце быў заблакаваны лётчык.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына — кіраўнік авіякружка «Цэнтр дзіцячай творчасці «Прамень» Шклова».
Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады выратавалі пацярпелага і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі для шпіталізацыі. Прычына падзення высвятляецца.
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Каментары