Навука і тэхналогіі11

Са ствалавых клетак вырасцілі мікраскапічнае жывое сэрца

Клеткі самі склаліся ў жывы механізм.

Фота: Zhen Ma

Даследчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі (ЗША) склалі са ствалавых клетак механізм, што імітуе скарачэнні сардэчнай цягліцы. Пра мікраскапічнае сэрца яны распавялі ў часопісе Nature Communications.

Штучнае сэрца мае дыяметр усяго паўміліметра. У ім змясцілася камера, як у шлуначку сапраўднага сэрца. І як у сапраўднага сэрца, у яго назіралася негатыўная рэакцыя на снатворнае «Талідамід».

Праз хімічныя сігналы навукоўцы «скамандавалі» ствалавым клеткам утвараць розныя клеткі сэрца, у тым ліку клеткі сардэчнай цягліцы — кардыяміяцыты. Праз пэўны час клеткі пачалі фармаваць аб’ёмную структуру з цяглічнай тканкай усярэдзіне і злучальнай тканкай звонку.

Хоць гэта не першае «сэрца ў прабірцы», яно ўнікальнае тым, што клеткі адрэагавалі на сігналы, што прывялі да дыферэнцыяцыі клетак — орган «вырас самастойна», клеткі самі зарганізаваліся ў механізм.

«Наша мадэль — гэта першы крок да пабудовы сэрца праз самаарганізацыю клетак без дапамогі знешніх трохвымяровых рыштаванняў», — кажа кіраўнік даследчыкаў Жэн Ма. Цяпер мэта навукоўцаў — стварэнне сэрца ўжо не ў мініятуры, а ў маштабе 1:1.

Але і «мікрасэрца» можа выкарыстоўвацца для тэстаў лекаў. Першы тэст навукоўцы ўжо правялі: ад увядзення снатворнага «Талідамід» у працы сэрца пачаліся парушэнні, яго развіццё парушылася (такое снатворнае нельга прымаць цяжарным, яно прыводзіць да парушэнняў развіцця дзіцяці).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць