У чацвер, 16 ліпеня, прыблізна ў 14:15 у крымінальную паліцыю Прагі (Чэхія) паступіла інфармацыя наконт інцыдэнту, які адбыўся паміж двума мужчынамі на аўтобусным прыпынку побач з аўтобусным вакзалам Флорэнц.

Адзін з удзельнікаў падчас сутычкі атрымаў раненні, ад якіх на месцы падзеі загінуў. Другі паспеў уцячы яшчэ да прыезду паліцыі. Для яго вышуку былі задзейнічаныя паліцэйскія сабакі і верталёт, але безвынікова.
Загінулым аказаўся 34-гадовы грамадзянін Латвіі. У нядзелю ўвечары прэс-сакратар пражскай крымінальнай паліцыі Томаш Гулан паведаміў, што падазраваным з'яўляецца 29-гадовы мужчына «беларускага паходжаньня» Аляксандр Астапчук. Паліцыя лічыць яго небясьпечным і папярэджвае, каб людзі не спрабавалі самі яго затрымаць.
Каментары