Грамадства66

Наведніцы мінскага рэстарана прыгразілі судом за абразлівы допіс у фэйсбуку

Falcone няўдала пажартаваў пра наведніц як доказ таго, што ён не «самы дарагі рэстаран».

У афіцыйнай суполцы мінскага рэстарана Falcone 13 ліпеня з’явілася фота дзвюх наведніц сталага веку з подпісам «Самы дарагі рэстаран? Ды ладна, вось вам адваротны доказ!». Пазней яно было выдаленае. Гісторыя няўдалага жарту атрымала розгалас у беларускіх СМІ.

Жанчыны на фота не выглядаюць беднымі ці непрыстойна апранутымі — яны проста не маладыя дзяўчаты. Як выявілася пазней, яны на самой справе далёка не бедныя: абедзве з'яўляюцца дырэктарамі турфірмаў. І збіраюцца ісці ў суд.

Выпадак падрабязна апісаў Kyky.org. У каментарах да фота карыстальнікі адзначалі неэтычнасць такога жарту з узросту ці сацыяльнага статусу наведнікаў, непавагу да наведнікаў. Спецыялісты па маркетынгу ў сацсетках казалі, што такія выпадкі могуць быць прыкладам таго, як не трэба працаваць — і прыводзяць да звальнення адказнага супрацоўніка. Рэстаран сцвярджае, што аўтар паста быў звольнены адразу пасля таго, як пра выпадак пачуў дырэктар.

Адна з жанчын на фота распавяла «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі», што іх фатаграфавалі без іх згоды: за суседнім столікам хлопец і дзяўчына нібы здымалі бутэльку віна. Праз некалькі дзён супрацоўнікі паказалі ёй фота. Яна дамаглася асабістай сустрэчы з дырэктарам, які, паводле яе слоў, пераклаў адказнасць на прэсу і прапанаваў кампенсаваць шкоду абедамі за кошт установы. «Зараз дырэктар спрабуе папрасіць прабачэння. Але я не хачу ніякіх выбачэнняў, — кажа яна. — Мяне абразілі і зганьбілі на ўсю краіну. Мы з маёй сяброўкай збіраемся ісці ў суд».

Дырэктар рэстарана выказаў сваё меркаванне на Onliner.by. Ён лічыць, што рэстаран «прадставілі ў вобразе абыякавых і беспрынцыповых капіталістаў», ператварылі пост у «рэспубліканскі феномен». Ён падкрэслівае, што рэстаран выдаліў «спрэчны пост» задоўга да выхаду першых артыкулаў. «Нас папракалі, маўляў, навошта размясцілі фота. Размясцілі таму, што былі рады, што да нас прыходзяць самыя розныя госці! — піша ён. — І дарэчы, пасля ўсёй інфармацыйнай шуміхі, калі фота набыла зусім іншы сэнс, ні адно выданне не адмовілася яго публікаваць і тыражаваць. Ніхто не ўзгадаў пра этыку, папрокі і парады, што давалі нам жа. Правіла «не нашкодзіць» не спрацавала, калі намаляваўся «прыгожая» скандальная інфармацыйная нагода».

Тым часам суд з нагоды паста, калі адбудзецца, можа стаць першым у Беларусі, у якім старонка ўстановы ў сацсетцы выступіць у ролі інтэрнэт-СМІ ў адпаведнасці з новым законам.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць