Здарэнні2121

Гомельскі епіскап Стэфан пераканаў дзяўчыну не скакаць з моста

Фота Паўла Міцкевіча, kp.by

22 ліпеня прыкладна ў 9.30 дзяўчына, якая залезла на дугу пешаходнага моста цераз раку Сож у Гомелі, спрабавала ўчыніць суіцыд, паведамляе БелаПАН. 

Каля моста сабраліся прахожыя, прыбылі супрацоўнікі МНС і міліцыі. Паводле слоў відавочцаў, дзяўчына плакала і гаварыла, што спусціцца толькі ў тым выпадку, калі прыедзе яе маці. 

Непадалёк ад пешаходнага моста знаходзіцца праваслаўнае епархіяльнае ўпраўленне. На месца НЗ прыйшоў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

На мосце ён доўга размаўляў з дзяўчынай, пасля чаго яна спусцілася ўніз.

Праваахоўнікі і ратавальнікі пры гэтым не стаялі побач, таму не чулі, пра што ішла гаворка, піша kp.by. Але самае галоўнае, што праз некалькі хвілін дзяўчына сама спусцілася з фермы. Яна ішла хістаючыся, пад ўздыхі разявакаў, але паспяхова дабралася да кратаў, адкуль яе знялі супрацоўнікі МНС.

Епіскап адвёў дзяўчыну ў епархіяльнае ўпраўленне. 

фота Паўла Міцкевіча, kp.by

На просьбу журналістаў пракаментаваць здарэнне ўладыка адказаў: «Я не герой».

Ён сышоў, адмовіўшыся гутарыць з прэсай.

Як паведаміла kp.by прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксенія Шынгірэй, дзяўчыне — 20 гадоў, яна жыхарка Гомельскага раёна і часова не працуе. Далейшае разбіральніцтва праводзіць міліцыя.

фота Паўла Міцкевіча, kp.by

Kp.by дадае, што мост настолькі папулярны ў самагубцаў і эктрэмалаў, што падыход да яго высокай фермы, на якую раней залазілі, каб скокнуць у ваду, прыйшлося заварыць кратамі. Але і яны не перашкодзіла дзяўчыне ўзлезці на самую высокую кропку фермы — 30-35 метраў над ракой.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць