Улада3131

Сойм Партыі БНФ даў перадвыбарны наказ Таццяне Караткевіч

Сойм Партыі БНФ 25 ліпеня вызначыў пералік прынцыповых пазіцый, якія хоча бачыць у праграмных дакументах актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч, якую падтрымлівае партыя на прэзідэнцкіх выбарах у межах кааліцыі «Народны рэферэндум».

Як зазначыў старшыня партыі Аляксей Янукевіч, звязана гэта з тым, што Караткевіч ужо рабіла «супярэчлівыя выказванні».

Партыя БНФ мяркуе, што ў праграмных дакументах Караткевіч незалежнасць Беларусі будзе з'яўляцца «вышэйшай каштоўнасцю». Пры гэтым у выпадку свайго абрання на вышэйшую дзяржаўную пасаду яна павінна «прыкласці ўсе намаганні для яе захавання і ўмацавання».

У мэтах пазбягання ўцягвання Беларусі ў ваенныя канфлікты Караткевіч прапаноўваецца настойваць на тым, што замежныя войскі і аб'екты ў максімальна кароткія тэрміны будуць выведзеныя з тэрыторыі Беларусі.

У праграмных дакументах Караткевіч, на думку Партыі БНФ, павінна прысутнічаць таксама палажэнне аб тым, што ўсе міжнародныя дамоўленасці Беларусі будуць перагледжаныя «на прадмет іх адпаведнасці нацыянальным інтарэсам краіны». Пры гэтым Беларусь выйдзе з тых, якія інтарэсам краіны не адпавядаюць.

Караткевіч прапаноўваецца ставіць мэтай правядзенне канстытуцыйнай рэформы, мэтай якой стане «вяртанне да дэмакратычных норм кіравання і прынцыпаў вяршэнства права, змяншэнне паўнамоцтваў прэзідэнта на карысць парламента і абмежаванне часу знаходжання на пасадзе двума тэрмінамі».

Апрача таго, Партыя БНФ прапаноўвае Караткевіч выкарыстаць у сваіх праграмных дакументах наступныя палажэнні: у якасці дзяржаўных сімвалаў будуць вернуты бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня»; будзе забяспечана прыярытэтнае развіццё беларускай мовы і культуры, а ў перспектыве — пераход на беларускую мову як адзіную дзяржаўную; будзе падтрымлівацца інстытут традыцыйнай беларускай сям'і як асновы беларускага грамадства; у міжнароднай палітыцы Беларусь будзе кіравацца прынцыпам цэласнасці і непадзельнасці дзяржаў.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць