Беларуская блаґасфера33

Праваахоўнікі, закон і Канстытуцыя

Фотагісторыя ператрусу ў Бабруйску з блогу Алеся Чыгіра.

Фотагісторыя ператрусу ў Бабруйску з блогу Алеся Чыгіра.

Сёння ў каля 17.00 ў дзверы нашага офіса (прыватны дом майго сябра Ігара Хадзько). пастукаўся супрацоўнік МНС (Пажарнік) - для праверкі праводкі. Натуральна мы адкрылі дзверы. Тым больш, што ўчора прыходзіла жанчына з Электрасетак, а некалькі дзён таму страхавы агент. Разам з МНСнікам зайшлі дзве істоты, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, адзін з іх нават паказаў дакумент у адпаведнасці з якім ён старэйшы лейтэнант Тоўсцік.


Старэйшы лейтэнант Тоўсцік

Невядомы ў капялюшыку

Гэтыя двое беспардонна сталі расхаджваць па пакоях перакульваючы ўсё на сваім шляху. На шматразовыя прапановы Ігара паказаць ордэр на ператрус або любы іншы дакумент які дазваляе ім паводзіць сябе падобным чынам гэтыя істоты нахабна пасмейваліся і пагражалі «разабрацца».


Знайшоўшы некалькі нумароў газеты «Свабода», той які назваў сябе Тоўсцікам запрасіў па тэлефоне дапамогу і заняўся напісаннем пратаколу. Пажарнік усвядоміўшы, што патрапіў у кепскую гісторыю ўвесь час нервова выбягаў з дому на свежае паветра. 

Другі невядомы на прапановы прадставіцца і паказаць дакументы паведаміў, што ён тут за кампанію а дакументы забыў дома. Калі праваабаронца Ігар Ходзька сказаў што ўсе што яны зараз робяць гэта пазапраўна і парушае яго канстытуцыйныя правы невядомая істота ў капялюшыку сказала: «Мне по… на закон и конституцию».

Калі падаспела падмога (дзесятак мянтоў) гэтыя двое ў канец азвярэлі і асмялелі, сталі хапаць Ігара і мяне за рукі пхаць. Сярод тых якія падаспелі знайшлася парачка азвярэлых якія спрабавалі нам закручваць рукі. Пры гэтым яны нават не звярталі ўвагі на тое, што іх здымаюць (раней бабруйскія мянты на гэта рэагавалі вельмі нервова).



Паваліўшы мяне на скрынку з газетай «Свабода», невядомая істота ў капялюшыку яхідна паведаміла, што яшчэ разбярэцца з маёй жонкай і дзецьмі.



У гэты час астатнія істоты ў пагонах, выцягнуўшы з памяшкання нашага калегу з фотакамерай, устроілі пагром у пакоях. 



Мянты папіналі гаспадара дома Ігара Хадзько і, нібы шпана, захапіўшы з сабою асобнікаў 500 газэты, збеглі. Слава Богу, на офісе быў нашатырны спірт і вельмі хутка прыехала хуткая дапамога.

Заўтра будзем пісаць заяву ў пракуратуру.

ales_chyhir.livejournal.com

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць