Улада44

Ярмошына: Цэнтрвыбаркам супраць стымулявання датэрміновага галасавання

«Цэнтрвыбаркам супраць стымулявання датэрміновага галасавання», — заявіла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 7 кастрычніка пасля таго, як прагаласавала на выбарчым участку № 48 у Мінску на праспекце Пераможцаў, 100.

На пытанне, з чым звязаная высокая актыўнасць выбаршчыкаў у першы дзень датэрміновага галасавання, Ярмошына адказала, што прагаласаваць датэрмінова з'яўляецца «абсалютным правам выбаршчыкаў». «Мы не апытваем, чаму яны вырашылі прагаласаваць датэрмінова. Гэта права выбаршчыка — прагаласаваць датэрмінова або ў дзень выбараў», — дадала яна.

Паводле звестак ЦВК, у першы дзень датэрміновага галасавання, 6 кастрычніка, яўка выбаршчыкаў на ўчасткі для галасавання склала 4,49%, што больш за аналагічны паказчык прэзідэнцкіх выбараў 2010 года (3,4%) і 2006-га (3%).

Ярмошына растлумачыла, чаму сама галасуе датэрмінова. «Па меры набліжэння да выбараў усё цяжэй будзе выбрацца на выбарчы ўчастак. У першы дзень датэрміновага галасавання я не хачу галасаваць, таму што ў выбарчай камісіі могуць быць нейкія праблемы, могуць здарыцца непаладкі. Таму другі дзень — аптымальны. Далей будуць шмат сустрэч з міжнароднымі назіральнікамі, прадстаўнікамі СМІ», — сказала кіраўнік ЦВК.

На пытанне, за каго яна прагаласавала, Ярмошына адказала: «Здагадайцеся з трох разоў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць