Літаратура55

Апублікаваны невядомы дзённік Уладзіміра Караткевіча

У сьвежым нумары часопісу «Дзеяслоў» апублікаваны дзёньнік пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча, датаваны 1965-1966 гадамі.

Караткевіч падчас адной з вандровак, 1984 год. Фота з сайта news.vitebsk.cc

Як піша Ціхан Чарнякевіч на сайце lit-bel.org, дзёньнік уяўляе сабой бухгалтарскі гросбух вялікага фармату, старонкі якога з абодвух бакоў запоўненыя круглым, вельмі чытэльным почыркам Караткевіча. Як і ў шматлікіх іншых рукапісах пісьменьніка, нямала месца тут адведзена аўтарскім малюнкам. Важная частка дзённіка — падарожжа ва Уладзівасток разам з Рыгорам Барадуліным і Генадьзем Кляўко. Дзякуючы падарожжу зьявілася «Чазенія» — адзін з самых пранікнёных твораў пра каханьне ў беларускай літаратуры. Караткевіч фактычна пачынае пісаць «Чазенію» ў дзёньніку, запісваючы для памяці пэйзажы прыродных запаведнікаў, але імя галоўнай гераіні аповесьці ў побытавы аповед так і не трапляе.

Дзёньнік часта запаўняўся Караткевічам постфактум, фактычна — гэта самастойны літаратурны твор, дзе ёсьць месца развагам пра беларускае асяродьдзе, пытаньням пісьменьніцкай тэхнікі, праблемам планетарнага маштабу. Аднак нямала старонак аб’ёмнага сшытку прысьвечана і побытавым апісаньням: жыцьцю і працы пісьменьніка ў рагачоўскай хаце, расповедам пра паходы ў рэдакцыі літаратурных часопісаў, сустрэчам з пісьменьнікамі і чыноўнікамі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць