Культура33

Гэта ён адрадзіў Пагоню

У сераду, 19 сакавіка, а 17-й гадзіне, у Палацы мастацтва (Казлова, 3) адкрыецца выстава Яўгена Куліка. Асаблівую ўвагу сп. Крукоўскі раіць зьвярнуць на малавядомыя шырокай публіцы ілюстрацыі да «Слова пра паход Ігараў», а таксама на слынныя ілюстрацыі да «Песьні аб зубру» Міколы Гусоўскага.

У сераду, 19 сакавіка, а 17-й гадзіне, у Палацы мастацтва (Казлова, 3) адкрыецца выстава выдатнага мастака, суаўтара эталону герба «Пагоня» Яўгена Куліка.

Яўген Кулік (1937—2002) быў выдатным графікам. А яшчэ гэты чалавек быў адным з арганізатараў руху за незалежнасьць Беларусі, спачатку падпольнага, які з часам вырас у стварэньне Народнага Фронту і абвяшчэньне сувэрэнітэту краіны.

Уваход на адкрыцьцё вольны, арганізатары запрашаюць усіх.

Выстава называецца «Гістарычная графіка», і на ёй будзе прадстаўлена 80 працаў мастака. Гэта выявы старасьвецкіх замкаў і сядзіб, увасобленыя ў графіцы постаці князёў і уладароў Беларусі, кніжныя ілюстрацыі.

Арганізатар выставы – суполка «Пагоня» Саюзу мастакоў. Алесь Марачкін падкрэсьлівае, што выстава Куліка прысьвечана 90-годзьдзю БНР.

Уладзімер Крукоўскі, сябар Я. Куліка, зь якім яны разам выконвалі эталён дзяржаўнага герба, адзначае, што на выставе няма слабых і сярэдніх твораў. Асаблівую ўвагу сп. Крукоўскі раіць зьвярнуць на малавядомыя шырокай публіцы ілюстрацыі да «Слова пра паход Ігараў», а таксама на слынныя ілюстрацыі да «Песьні аб зубру» Міколы Гусоўскага. Менавіта на форзацы гэтай кнігі ў 1980 годзе ўпершыню ў паваеннай гісторыі Беларусі цалкам легальна вялікім накладам зьявілася выява «Пагоні».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць