Меркаванні1111

«Я нібы на курорце»: цётка Воля ляжыць у анкалогіі — ёй даюць па 85 таблетак у дзень

Цётка Воля ляжыць у анкалагічнай клініцы. У яе цэлы букет захворванняў — ад хваробы крыві да пухліны на плячы. Па 85 таблетак штодзень.

Мінае другая гадзіна нашай тэлефоннай размовы. А яна ўвесь час паўтарае: «Я бы на курорце».

Мы трошкі размаўляем пра хваробу, амаль увесь час — пра агароды, якія пасадзім налета.

Высвятляем, што ў каго лепей расце, і вырашаем у наступным годзе зладзіць інтэрактыўнае агародніцтва: я вырошчваю тое, што любіць расці на маім пяску, яна — тое, што ўпадабала яе балоцістую лагчыну. А потым усё падзелім.

Калі я яшчэ набіваў гузак на ілбе, ходзячы пад стол, я ўжо тады любіў цётку Волю. Усё навокал было аднолькавым савецкім. А цётка вытыкала дываны, вышывала шторы ў сваю сталінку з высокай столлю. Любіла чытаць казкі і лячыла шэптам.

Потым кінулася ў рэлігію. Шаптаць кінула. Вытыкаць кінула. Вышываць кінула. Замест казак пачала чытаць Біблію. І я згубіў да цёткі цікаўнасць. Да таго ж быў у тым узросце, калі займеў цікаўнасць да дзяўчат.

Але нашыя жыцці перасякліся зноў, калі я падаўся ў Прудок.

Кватэра цётчына стала для мяне заезным дваром паміж маёй хатай і цывілізаваным светам. Цётка ізноў пачала вышываць. Па вечарох я сядзеў на падлозе побач з ейным ложкам, назіраў за яе спрытнымі пальцамі і слухаў аповеды пра бабу Ганну ў Германіі, пра дзеда Івана, пра калінкавіцкіх цыганоў і пра тое, як пазнаёміліся мае бацькі. Усе нашыя размовы я потайкі запісваў на дыктафон. Маю ахвоту некалі кіламетры запісаных гадзінаў перавярнуць у тэксты.

Я люблю цётчыну мову. Гэта цудам захаваная мова беларускіх палешукоў:

«Прыйдзецца прытыкаць лоб», «Гада кінь — і той спячэцца», «Шараваць дываны», «Тут ходзяць вампірскія вочы», «Нянаскія хлопцы». У цёткі «навек» замест «заўсёды» і «назаўжды»: «Я навек­навек запомніла», «Дзед Арцём навек чысты быў»… Не ўсё паспяваў запісваць за ёй. Шмат чаго згубіў.

Калі напачатку лета цётка Воля ноччу ў ложку зламала ключыцу, я стаў дапамагаць ёй з агародам. Мы пешкі хадзілі па восем кіламетраў да яе градак.

Спачатку горадам — дварамі (яна паказала дом, дзе я нарадзіўся), гаражамі. Потым пераходзілі чыгунку і блукалі ляснымі сцежкамі.

Цётка заўсёды ішла спераду, бо ўмела ўгледзець гада на зямлі. Я за лета пабачыў столькі гадзючак, колькі не бачыў за ўсё сваё жыццё, што было і што будзе наперадзе.

Тады цётка расказала, што забіць гада можна, толькі калі праткнуць яго наскрозь галінкай і ўторкнуць у зямлю, каб іншыя гады не ажывілі мерцвяка.

Там, на лясных сцежках, я ўразумеў, што цётка Воля — дачка Якуба Коласа і Яна Баршчэўскага. Яе любоў да наваколля такая ж лірычная, як у Коласа. А свет такі ж таямнічы і жывы, як у Баршчэўскага.

Яшчэ што яна знічка. Як тая колішняя Беларусь, якая саступае месца новай Беларусі — з вышымайкамі і падабайкамі.

Калі знічка­-цётка ўпадзе ў вядро ля студні, яна паспее перавярнуцца ў ваўчыцу і збегчы ў лес ці згасне ў калодзежнай вадзе і стане пажоўклым лісточкам з ігрушы, які трапіць у палескую зямлю і змяшаецца ў ёй з іншым перагноем?

Я баяўся згубіць цётку. А з ёй — колішнюю Беларусь. Але пасля ўчорашняй тэлефоннай размовы зразумеў, што і Беларусь, і цётка будуць жыць надалей. 

Мінае другая гадзіна нашай гутаркі. Цётка расказвае:

– Я ніколі не здаюся, сынок, — кажа мне. — Я вельмі жывучая. Я навек такой жывучай была. Як бы цяжка ні было, я раблю ўсё, каб жыць.

Усе падаконнікі ў бальнічнай палаце цёткі Волі занятыя. На іх раскладзена насенне. Лякарня смяецца з яе: прыехала фермерка.

– Я адусюль, што патраплю, збіраю насенне. Пасадзім з табою разам.

Пасадзім, цётка. Абавязкова пасадзім. Яно вырасце, і я раскідаю далёка­-далёка па свеце.

Адзін дзень Андруся Горвата, які з'ехаў з Мінска аднаўляць дзедаву сядзібу ФОТАРЭПАРТАЖ 

Каментары11

Цяпер чытаюць

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі21

«Бывае, за дзень ем толькі адзін раз». Колькі зарабляе таксіст у Польшчы на дзвюх працах і на што паспявае траціць грошы6

У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць