Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры11

Гарадзенскі парлямэнт

Даліпан, ад вялікага да сьмешнага сапраўды адзін крок, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Ліхаманка гарадзенскіх аднаклясьнікаў штогод узьнікае вакол «парлямэнту» — рэстарацыі, дзе месца шмат і назва прыцягальная для публікі. Акінчыц на сустрэчы ня ходзіць, школа яго засталася за кардонам, дзе сёньня бразгае зброяй агрэсіўнае НАТО, пагражаючы Сьветлавокай Рэспубліцы Харчовай ды Ідэалягічнай Бясьпекі. Вось чаму ён спадзяваўся асьвяжыць асабістыя ўражаньні праз знаёмага, які па‑ранейшаму мае ў Горадні аднаклясьнікаў. Аднак знаёмы, на жаль, таксама гідзіўся «парлямэнту», ды не пайшоў на сустрэчу.

У Акінчыца засталіся адно бляклыя даўнія ўражаньні ад чыйгосьці дня нараджэньня ў гэнай славэтнай рэстарацыі, якія зрабіліся амаль бясколернымі, як старыя савецкія каляровыя здымкі. Даведка для пазагарадзенскіх: рэстарацыя існуе пры інтэрнацкім гмаху «Гродна». Калісьці ў Горадню прыяжджала шмат камандзіровачных і для іх збудавалі за Нёманам самы высокі ў горадзе дом, які спачатку быў гатэлем, а пазьней, праз страту кліентаў, ператварыўся ў інтэрнат. Калі Акінчыц трапіў у «парлямэнт», ён зразумеў радасьць публікі: амаль як за мяжой —«амфітэатар», а таксама звыклыя п’яныя пысы ў курылцы, родныя мацючкі, афіцыянты, стыль абслугоўваньня знаёма‑савецкі. «Папса — розавая дрань ад рагоў да хваста» альбо ня менш горачалюбімыя публікай турэмныя шлягеры ад віа «Слава ГУЛАГу!»

Ты звыкла шпацыруеш да замкавых пабудоў, стаіш спачатку ля адной, глядзіш на разьлеглы краявід, затым ля другой, на арачным мосьце паміж імі — у доле рака, што на старых гравюрах і мапах пазначалася як Kronon. Ты глядзіш на гмах, дзе калісьці адбываліся соймы, дзе спрачаліся над гарадзенскай канстытуцыяй. Парлямэнцкая гісторыя Горадні сапраўды доўгая, цікавая, драматычная. А сёньня для гарадзенцаў парлямэнт — вы цяпер самі ведаеце што. Ты яшчэ пад уражаньнем ад гістарычных згадак, а першы‑сустрэчны выкладчык пытаецца: ці чуў пра здарэньне ў «парлямэнце» (ён жыве ў тым раёне), пра голыя танцы? Усе пра гэта гавораць: адзін заўсёднік «парлямэнцкі» разьдзеўся і давай танчыць пад ды‑джэйскія рытмы. Голы як у лазьні!

Публіка абмяркоўвае сёньня ў інтэрнэце, некаторыя пішуць, што «парлямэнт» — гэта адстойнік для быдла. Вось так безапэляцыйна. Ня дай божа, дэпутаты прачытаюць… Пакрыўдзяцца! Але ў іх, напэўна, няма інтэрнэту. А ўвогуле яны збольшага бадай нават працягваюць традыцыю «маўклівага сойму», самага апошняга. «Маўчаньне, спадары‑таварышы, само сабой, — знак згоды».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць